Навіны
04.06.2015

Старыя інструменты Беларусі (глядзець)

Дакументальны фільм Змітра Сасноўскага.
Беларусь – краіна з багатай гісторыяй, культурнай спадчынай і таленавітымі дзеячамі. Шматлікія крыніцы дазваляюць нам зразумець, чым жылі, за што змагаліся і што адчувалі нашыя продкі літвіны-беларусы. Музыка, як адна з гэтых крыніцаў, праз песні і гучанне старых інструментаў дае магчымасць зразумець характар нацыі.

Дакументальны фільм “Старыя інструменты Беларусі” раскрывае гісторыю пяці музычных інструментаў, якія паўнавартасна бытавалі на нашых землях і могуць лічыцца нацыянальнымі. Пяць старадаўніх інструментаў, пяць характараў, пяць гісторыяў.
1. Дуда 2. Лютня 3. Колавая ліра 4. Гуслі 5. Сурма.

Фільм створаны пры падтрымцы Дзярждэпартамента ЗША ў межах праграмы, накіраванай на захаванне сусветнай культурнай спадчыны.
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Зміцер Сасноўскі
Гукарэжысёр: Анатоль Шаўцоў
Мантаж: З. Сасноўскі, Л. Беладубенка
Арганізацыйная падтрымка: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” пры ўдзеле студыі “Дуэт”, студыі “ОКО”, студыі “D.P. Records”