Навіны
Дасье
Альбомы
Інструменты
Фота
Відэа
Тэатр ЯВАРЫНА
Маргуля-фэст
Тэксты
Спасылкі
Прэса
Інтэрв'ю
Гасцёўня
Пошта




rus | pol | eng | bel


ГЕРАІЧНЫ ЭПАС | СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЫСКАТЭКА |
| СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - СЯРЭДНЯВЕЧЧА | СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - РЭНЕСАНС |
| ШЛЯХ | VERBUM | ВІР | КЕЛІХ КОЛА || ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ

ГЕРАІЧНЫ ЭПАС
Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы

Epas

"Кароль памёр і не пакінуў нашчадкаў. Яго набліжаныя пусцілі каралеўскага каня з прымацаванай да яго каралеўскай зброяй, каб ён абраў будучага караля. Два месяцы конь ішоў па краіне, пакуль не падышоў і не пакланіўся ў адной вёсцы старому. Гэты стары зрабіўся каралём Вітаўтам, і доўгі час краіна пры ім квітнела. Калі ён адчуў надыход смерці - загадаў музыкам граць на пахаванні. І калі пасля ягонай смерці краіне будзе пагражаць небяспека - загадаў зноў так зайграць і ён прыйдзе на дапамогу. Каб праверыць словы Вітаўта, пасля яго смерці людзі зайгралі, але не так, і Вітаўт, з'явіўшыся з таго свету раззлаваўся і пракляў людзей. З таго часу ў краіне пачаліся бунты..."

Паданне з віцебска-смаленскага памежжа
Шпілеўскі П. "Падарожжа па Палессю і Беларускім краі". 1852

Зайграйма на старых інструментах забытыя мелодыі, заспявайма старой мовай забытыя песні - каб абудзіліся старыя Героі ды дапамаглі ачысціць Айчыну!

Усе без выключэння прэзентаваныя песні грунтуюцца на гістарычных крыніцах - пісьмовых творах 14-17 стст. і нотных матэрыялах 16-19 стст. Падрабязная інфармацыя - у дадатку "Тэксты песняў і каментары". Усе аранжыроўкі, музычныя адаптацыі гістарычных тэкстаў, трактаванне старадаўняй і народнай музыкі выкананы гуртом "Стары Ольса".

1. "Слова пахвальнае Георгію"
     Канец 14 - пачатак 15 ст.
2. "Падымалісь чорны хмары..." (Абарона Крычава)
     Народная балада 13-16 стст.
3. "Песнь о велебной девици панне Марии" (Багародзіца)
     Вайсковы духоўны гімн 14-16 стст.
4. Грунвальдская бітва 1410 г.
     Вершаваная аповесць 1582 г.
5. Пахвала Вітаўту
     Панегірычны твор 1430 г.
6. Клецкая бітва
     Вершаваная аповесць 1582 г.
7. Пахвала гетману Астрожскаму
     Панегірычны твор 1514 г.
8. Аршанская бітва
     Вершаваная аповесць 1582 г.
9. "Бог прэпаяса мя сілаю"
     Псалом ЗІ і Песнь В, "Псалтыр" Ф.Скарыны 1517 г.
10. Рыцарства ўсё сышлося
       Урывак рацарскай паэмы 1585 г.
11. "Песнь Монаршэ Вечнэму"
       Баявы псальм войска ВКЛ, 1580 г.
12. "Ў каралеўскім войску..."
       Народная гістарычная песня 16 ст.
13. Прысвячэнне рыцару А.Рымшу (Аўтару шчыры сябра)
       Панегірычны твор 1585 г.
14. Рэвель
       Панегірычны твор 1614 г.
15. "Песнь о Будзіне"
       Вайсковая песня 1686 г.
16. "Спявалі уланы..."
       Народная балада 17-18 стст.
17. Рыцар Байда
       Народная балада 16 ст.
+ Тэксты песняў і каментары.


ГЕРАІЧНЫ ЭПАС | СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЫСКАТЭКА |
| СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - СЯРЭДНЯВЕЧЧА | СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - РЭНЕСАНС |
| ШЛЯХ | VERBUM | ВІР | КЕЛІХ КОЛА || ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ

СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЫСКАТЭКА

Medieval Discotheque

Сярэднявечня дыскатэка - від канцэрта сярэднявечнай музыкі, які аднаўляе ўсе прыкметы адпачынку нашых продкаў: старая музыка на старых інструментах, танцы і шмат беларускага піва. Сярэднявечныя дыскатэкі ладзяцца ў Менску 2-3 разы на год.

Сярэднявечная дыскатэка
1. U karaleuskim vojsku (XVI cent)
2. Vajtouna (XVI cent)
3. Platerspiel (XIII cent)
4. A que por (XIV cent)
5. Totus Floreo (XIV cent)
6. Marazula (XIV-XVI cent)
7. Saltarello (XIV cent)
8. Турдыён (XV cent)
9. Ai Vis Lo Lop (XIII cent)
10. Rujevit
Дадатак
11. Totentanz (XIII cent)
12. Rycar zbrojny (XVII cent)
13. Vojcech
+ відэа, фота, тэксты, ноты.


ГЕРАІЧНЫ ЭПАС | СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЫСКАТЭКА |
| СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - СЯРЭДНЯВЕЧЧА | СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - РЭНЕСАНС |
| ШЛЯХ | VERBUM | ВІР | КЕЛІХ КОЛА || ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ

СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - СЯРЭДНЯВЕЧЧА

Skarby1

Літвіны - даўняя назва беларусаў. Літва - даўняя назва Беларусі. Вялікае Княства Літоўскае - дзяржава літвінаў. Вільня - сталіца даўняй Літвы. Скарбы літвінаў - духоўныя каштоўнасці як мясцовага, так і заходнееўрапейскага паходжання.

Сярэднявечча - 1000-гадовы перыяд нашай гісторыі з прыходу славян (VI ст.) і да росквіту Рэнесансу (XVI ст.). Падзяляецца на Ранняе Сярэднявечча VI-XIII стст. (Полацкае, Тураўскае і інш. княствы) і Сталае Сярэднявечча XIII - пач. XVI ст. (Вялікае Княства Літоўскае).

"Песня а князю Вітаўце" (9) - вайсковая песня XV-XVI стст. Словы запісаны В.Ластоўскім (1923), музыка - Студэнцкім этнаграфічным таварыствам у экспедыцыі па Дрысенскім раёне (2002). "Гэй, літвіны! - Бог нам раіць!" - вайсковы покліч войска князёў Радзівілаў.

"Багародзіца" (10) - гімн XIV-XVII стст., музыка напісана ў XIII ст., першыя слупкі словаў - у XII-XIV стст. (старабеларуская літургічная мова). Першыя апісанні песні адносяцца да Грунвальда - на пачатку бітвы ўсё войска Літоўскае і Польскае заспявала "Багародзіцу", а потым, патрасаючы дзідамі, рушыла ў бітву (Хроніка Яна Длугаша). З XV ст. "Багародзіцу" называлі "Песняй Айчыны", ужо тады яе лічылі вельмі старой. З XVI ст. "Багародзіца" - адмысловы гімн ВКЛ, які спявала войска ВКЛ перад кожнай бітвай, які выконвалі на ўсіх дзяржаўных і вайсковых урачыстасцях, у касцёлах, цэрквах і ля трунаў беларускіх святых. Увазе слухачоў - рэканструкцыя найстарэйшага варыянта "Багародзіцы" (астатнія слупкі, як і астатнія радкі мелодыі, напісаны ў Польшчы значна пазней).

Наяўнасць вершаванага тэксту выразна адносіць "Багародзіцу" да гімнаў, а не да малітваў. "Багародзіца" заснавана на мелодыі песеннага складу, блізкага да народнага. Найпаўнейшы тэкст і мелодыя запісаны ў 1407 г.

Ранняе Сярэднявечча
1. Сурмы
2. Ой, рана
3. Ула
4. Удавец
5. Стайня вайскавая
6. Цяцерка-Падушачка
Сталае Сярэднявечча
7. Totentanz XIII-XVI стст.
8. A que por XIV-XVI стст.
9. Песня а князю Вітаўце XV-XVI стст.
10. Багародзіца XIV-XVII стст.
11. Штурм
12. Войцэх
13. Totus floreo XIV-XV стст.
14. У карчме XIV-XVI стст.
(пераклад з латыні З.Сасноўскага, А.Апановіча і А.Чумакова)
15. Tourdion XIV-XVI стст.
Дадатак
16. Літвін
(музыка народная, словы З.Сасноўскага паводле народных)


ГЕРАІЧНЫ ЭПАС | СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЫСКАТЭКА |
| СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - СЯРЭДНЯВЕЧЧА | СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - РЭНЕСАНС |
| ШЛЯХ | VERBUM | ВІР | КЕЛІХ КОЛА || ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ

СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - РЭНЕСАНС

Skarby2

Літвіны - даўняя назва беларусаў. Літва - даўняя назва Беларусі. Вялікае Княства Літоўскае - дзяржава літвінаў. Вільня - сталіца даўняй Літвы. Скарбы літвінаў - духоўныя каштоўнасці як мясцовага, так і заходнееўрапейскага паходжання.

Рэнесанс - "Залаты век" старабеларускага (літоўскага) мастацтва, пачынаецца ў XVI ст. з шырокага ўзаемапранікнення старабеларускай і заходнееўрапейскай культур і заканчваецца "Патопам" - катастрафічнай вайной сярэдзіны XVII ст.

"Полацкі сшытак" (1, 4, 9, 10) - зборнік прыдворнай камернай музыкі канца XVI - пачатку XVII ст., складзены на Беларусі з папулярных у той час песняў і танцаў як беларускага, так і адаптаванага да мясцовых традыцый заходнееўрапейскага паходжання.

"Бітва пад Воршай" (3) - вайсковая песня XVI ст., напісана ў гонар бітвы пад Воршай (1514). Па іншай версіі песня напісана па замове караля ў 1614 г. на 100-годдзе бітвы пад Воршай. Словы запісаны В.Ластоўскім (1916), музыка народная са збораў Міхала Федароўскага (XIX ст.).

"У каралеўскім войску" (6) - інструментальнае выкананне беларускай вайсковай песні XVI ст., напісанай у гонар вызваленчага паходу на Полацк караля Стэфана Баторыя. Іншая назва: "Стэфан-ваявода".

"Віленскі сшытак" (11) - зборнік прыдворнай камернай музыкі, напісаны невядомым кампазітарам, складзены ў 1600 г. у Вільні. Верагодны аўтар - беларускі кампазітар канца XVI ст. Дыямед Ката (5), які жыў і пісаў у Вільні.

"Дубравачка" (13) - інструментальнае выкананне беларускай балады XVI- XVII стст. аб гераічнай смерці жаўнера.

"Рыцар збройны" (16) - рыцарская песня XVII ст. са збораў Міхала Федароўскага (XIX ст.), пакладзеная на тыповую народную мелодыю.

Рэнесанс
1. Прывітальны танец
(Полацкі сшытак) XVI-XVII стст.
2. Totentanz XIII-XVI стст.
3. Бітва пад Воршай XVI-XVII стст.
4. Танец дворны (Полацкі сшытак) XVI-XVII стст.
5. Фаварыт (Дыямед Ката) XVI ст.
6. У каралеўскім войску XVI ст.
7. Wascha mesa tanz XVI ст.
8. Сівы конь XVII ст.
9. Куранта (Полацкі сшытак) XVI-XVII стст.
10. Віва (Полацкі сшытак) XVI-XVII стст.
11. Гальярда-Балет
(Віленскі сшытак) XVI-XVII стст.
12. Tourdion XIV-XVI стст.
13. Дубравачка XVI-XVII стст.
14. Saltarello XV-XVII стст.
15. Marazula XIV-XVI стст.
16. Рыцар збройны XVII ст.
Дадатак
17. Platerspiel


ГЕРАІЧНЫ ЭПАС | СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЫСКАТЭКА |
| СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - СЯРЭДНЯВЕЧЧА | СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - РЭНЕСАНС |
| ШЛЯХ | VERBUM | ВІР | КЕЛІХ КОЛА || ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ

ШЛЯХ

Sliah

ШЛЯХ - канцэртны альбом гурта СТАРЫ ОЛЬСА, запісаны падчас выступаў 2002 - 2003 гадоў.


 

Менск, студзень 2003
1. Войцех 
2. Тотэнтанц
3. Карла
4. Закляцце
5. Гальярда-Балет-Гальярда
6. Выправа
Нясвіж, ліпень 2003
7. A que por
Менск, кастрычнік 2002
8. Танцы
9. Пір
Менск, ліпень 2003
10. Літвін
11. Руевіт
Лепель, красавік 2003
12. Праклён
13. Конскі бранль
14. Анёл
15. Брама
16. Шлях 


ГЕРАІЧНЫ ЭПАС | СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЫСКАТЭКА |
| СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - СЯРЭДНЯВЕЧЧА | СКРБЫ ЛІТВІНАЎ - РЭНЕСАНС |
| ШЛЯХ | VERBUM | ВІР | КЕЛІХ КОЛА || ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ

VERBUM

Verbum

Старыя мелодыі на даўно забытых інструментах, старыя словы даўно змоўклых моў пераносяць Вас у гарады і замкі сярэднявечнай Беларусі, дзе чутны гоман ратушнай плошчы, тлум прыдворнага балю, задуменныя балады і ўзнёслыя паэмы.

У дыску запісаны ўрыўкі са старажытных шэдэўраў беларускай пісьмовасці: "Слова пра паход Ігаравы" (на стараславянскай мове пад гуслі), "Песня пра зубра" (на лацінскай пад лютню), "Статут Вялікага княства Літоўскага" (на старабеларускай пад дуды), а таксама "Пан Тадэвуш" (на польскай пад колавую ліру). Вашай увазе таксама беларуская музыка ХVІ ст.: творы Войцэха Длугарая і "Ягелонскі рукапіс". Частка альбома складаецца з канцэртных аранжыровак сярэднявечных танцаў пры рэдкім спалучэнні старых інструментаў - лютня і дуда, варган і мандаліна, дуда і гуслі, гуслі і лютня і шмат іншага.

1. Конскі бранль (сярэдн. танец)
2. Курган
3. Ягелонскі рукапіс. ХVІ ст.
("Полацкі сшытак")

4. "Слова пра паход Ігаравы". ХІІ ст.
5. Танец "Баторый". Войцэх Длугарай. 1580-я гг.
6. Паход
7. "Песня пра зубра". Мікалай Гусоўскі. 1522 г.
8. Песня. Войцэх Длугарай. 1580-я гг.
9. Анёл (латыш. нар. танец)
10. "Зварот да Караля". Леў Сапега. 1588 г.
(Віленскі замак)
11. Там за халмом
12. Выправа (сярэдн. танец)
13. "Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г."
(ратушная плошча)
a. Каралеўскі прывілей
b. Зварот Льва Сапегі да саслоўяў
14. "Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г."
(ратушная плошча)
a. раздзел 1. артыкул 1
b. раздзел 3. артыкул 1
15. "Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г."
(ратушная плошча)
a. раздзел 3. артыкул 2
b. раздзел 3. артыкул 3
c. раздзел 3. артыкул 12
16. Шлях
17. "Пан Тадэвуш". Адам Міцкевіч. 1834 г.
18. Бранль (сярэдн. танец)


ГЕРАІЧНЫ ЭПАС | СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЫСКАТЭКА |
| СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - СЯРЭДНЯВЕЧЧА | СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - РЭНЕСАНС |
| ШЛЯХ | VERBUM | ВІР | КЕЛІХ КОЛА || ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ

ВІР

Вір

Рэдкія інструменты, сярэднявечныя танцы, містычныя імправізацыі, інструментальная архаіка, клубныя запісы, disco-версія.

У гэтай музыцы - шчырая павага да гісторыі і бязмежная адданасць старажытным інструментам, дзе на вышэйшым п'едэстале - самы містычны беларускі інструмент - дуда (валынка).

1. Анёл
2. Замова
3. Бранль
4. Рэчанька
(бел. нар. танец)
5. Пагоня
6. Trotto
(сярэдн. танец)
7. Вір
(бел. нар. танец)
8. Выправа
(сярэдн. танец, апрац.)
9. Codex
(сярэдн. танец)
10. Зімовы лес

11. Дуда
(Беларусь архаічная)
12. Акарына
(Беларусь архаічная)
13. Гуслі
(Беларусь архаічная)
14. Свірэль
(Беларусь архаічная)
15. Пена піва
16. Падыспань
17. Нямон
18. Вальс
19. Танцы
20. Руевіт
21. Руевіт (DJ Anton Mix)

 


ГЕРАІЧНЫ ЭПАС | СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЫСКАТЭКА |
| СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - СЯРЭДНЯВЕЧЧА | СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - РЭНЕСАНС |
| ШЛЯХ | VERBUM | ВІР | КЕЛІХ КОЛА || ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ

КЕЛІХ КОЛА

Келіх кола

Містыка язычніцкіх рытуалаў, галасы замкаў, жывая моц сярэднявечных мелодый. Энергія, злосць і высакародства ваяўнічых продкаў. Выключна акустычная музыка, выкананая на копіях старажытных беларускіх інcтрументаў (акрамя гітары і флейты) адлюстроўвае мастацкія густы ваярскага саслоўя сярэднявечнай Беларусі. Тэксты песняў -- жывыя словы сярэднявечнага фальклору ў мінімальнай апрацоўцы. У кампазіцыях 1-10 - падарожжа ў ранняе Сярэднявечча, дзе граюць дуды (валынкі), гуслі, жалейка, труба, свірэль, варган, барабан, бубен. Такі старажытны інструмент як гудок тут заменены на аналагічную па гучанні колавую ліру. Кампазіцыі 11-17 прысвечаны сталаму Сярэднявеччу, інструментарый якога папаўняецца ўжо гітарай і флейтай.

1. Закляцце
2. Баллада
3. Ладдзя
4. Пір
5. Трызна
6. Што й па мору
(бел. нар. песня)
7. Танцы
8. Поўня
9. Ружа
(бел. нар. песня)

10. Вайтоўна
(бел. нар. песня)
11. Імжа
12. Паход
13. Келіх кола
(бел. нар. песня)
14. Легенда
15. Брама
16. Там за халмом



ГЕРАІЧНЫ ЭПАС | СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЫСКАТЭКА |
| СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - СЯРЭДНЯВЕЧЧА | СКАРБЫ ЛІТВІНАЎ - РЭНЕСАНС |
| ШЛЯХ | VERBUM | ВІР | КЕЛІХ КОЛА || ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ

МУЗЫЧНЫЯ ПРАЕКТЫ

ЛАДДЗЯ РОСПАЧЫ

Аўдыёспектакль паводле Караткевіча, класіка беларускай гістарычнай прозы. На дыску мастацкае начытванне тэкста пад старадаўнюю музыку. У музычнай падкладцы выкарыстаны творы гурта “Стары Ольсы” з усіх альбомаў. Дзеянне аповесці адбываецца ў 16-м ст. і моцна насычана містыкай. Галоўны герой не згодны жыць па правілах і “як належыць”, ён бунтуе супраць наканаванасці і на гэтым свеце, і ў царстве Смерці.