Сакавік 2008
У Варшаве здымаюцца кліпы на дзве кампазіцыі "Абарона Крычава" і "Шлях". У здымках будуць удзельнічаць прадстаўнікі польскіх рыцарскіх гуртоў. На кліп "Шлях" сцэнар напісаны музыкамі "Старога Ольсы",
на "Абарону Крычава" - польскім прадзюсарам
TOMASZ WNOROWSKI < Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript >
Кантакты з адміністратарам здымкаў:
Basia Wozniak < Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript >

 

 

Сакавік 2008
Пачаўся запіс альбома "Полацкі сшытак" - раннебарочныя танцы ВКЛ. Запіс адбываецца ў Мінску, звядзенне ў Гомелі. У лістападзе плануецца прэзентацыя альбома.
Даведкі ў Віталя Супрановіча
па тэл.: +375 29 6490-888 ці па эл. пошце: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

 

 

Сакавік 2008
Склад інструментаў папоўніўся томбамарынам (рэнесансовы прататып кантрабаса), рэбекам (намаляваны ў пачатку 15 ст. беларускім майстрам Андрэем ў межах фрэскі у Люблінскай капліцы св. Троіцы) і новай цыстрай (лютнепадобны інструмент з даўгім грыфам, упершыню на Беларусі намаляваны мастаком Мацеем Дзесятым у 1505 г.).

 

Лістапад 2007
Вядуцца перамовы пра арганізацыю гастроляў па Беларусі ў лютым-сакавіку. У папярэдняй схеме прызначаны гарады Брэст, Гродна, Віцебск, Магілёў, магчыма Маладзечна.

 

 

 

Лістапад 2007
Замовіць дыскі гурта “Стары Ольса” можна ў Віталя Супрановіча па тэл.: +375 29 6490-888 ці па эл. пошце: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

 

 

 

 

 

Лістапад 2007
Распачата праца па арганізацыі ДУДАРСКАГА ФЭСТА. Аргкамітэт папоўніўся новымі людзьмі, у планах удзел як традыцыйных госцяў фэсту, так і новых, у тым ліку замежных (магчыма з Украіны, Польшчы, Швецыі, Літвы, Расіі).

 

 

 

Лістапад 2007
Складаецца DVD з відэаматэрыяламі гурта “Стары Ольса”: кліп “Укарчме”, відэа-зборка з менскіх канцэртаў, прамы эфір на MTV, новы кліп “Літвін”, а таксама архіўныя відэаматэрыялы – здымкі кліпа на танец “Сальтарэлло” (адбыліся ў Італіі, але кліп шырока нідзе не трансляваўся) і некаторыя аматарскія здымкі са штодзённага жыцця гурта.

 

 

 

Верасень 2007
Вядуцца перамовы пра ўдзел у Міжнародным фэсце кельтскай музыкі у Харкаве (Украіна).

 

 

 

 

Верасень 2007
Амаль скончаны перамовы пра 10-канцэртны тур гурта "Стары Ольса" па Ірландыі ў лютым-сакавіку 2008 г. Адна з мэт тура сабраць грошы на аперацыю хвораму беларускаму хлопчыку Сяргею Марцьянаву. Менеджэр тура Tony Wittle.

 

 

 



Старонка 1 з 2




© 2009 Стары Ольса Разработка Silentcode hosted by extmedia