Навіны
Дасье
Альбомы
Інструменты
Фота
Відэа
Rider
Тэатр ЯВАРЫНА
Тэксты
Спасылкі
Прэса
Інтэрв'ю
Гасцёўня
Пошта




rus | pol | eng | bel


New photos!!!

Гісторыя | Склад | Творчая біяграфія

Гісторыя

"Стары Ольса" – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, існуе з 1999 г., стваральнік і кіраўнік – Зміцер Сасноўскі. Склад – 6 чал. Назва – ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне.

У рэпертуары – беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі ("Полацкі сшытак", "Віленскі сшытак"), беларускія канты 16 - пачатку 17 стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса. Гурт супрацоўнічае з рыцарскімі клубамі, музеямі, даследчыцкімі цэнтрамі, майстрамі старадаўніх інструментаў, з гуртамі старадаўняй музыкі і асобнымі выканаўцамі на старых інструментах.

Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх забытых інструментаў. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна магчымыя копіі (па выгляду, тэхналогіі і сыравіне) даўніх беларускіх інструментаў - дуды (валынкі), ліры, гусляў, свірэлі, варгана, акарыны, сурмы, берасцяной трубы, гудка, барабана.

Мэта – найбольш поўная (па-магчымасці) рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага, асноўнай культурнай і геапалітычнай часткай якога ў 13-18 стагоддзях была Беларусь. У Вялікім княстве Літоўскім быў створаны ўнікальны сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі. Дзеля адраджэння гэтай культурнай асаблівасці ўдзельнікі гурта спалучаюць гучанне старажытных беларускіх інструментаў і агульнаеўрапейскіх сярэднявечных інструментаў – лютняў, рэбека, флейтаў.

Акрамя ўласных тэатралізаваных канцэртаў, гурт выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях.

Запісаны 7 альбомаў і 1 музычны праект. Музыка гурта ўвайшла ў 7 зборнікаў выканаўцаў старадаўніх мелодый.

З 2003 года распачаў працу і танцавальны склад гурта (тэатр "Яварына" - старонка "Тэатр Яварына"), які пад час выступаў знаёміць гледачоў са старадаўнімі танцавальнымі традыцыямі.


Гісторыя | Склад | Творчая біяграфія

Склад

 

Зміцер Сасноўскі

дуды,
гуслі,
вакал.

 

Марыя Шарый

флейты,
дудачкі,
шалмеі.

 

Ілля Кубліцкі

лютні,
цыстры,
колавая ліра.

 

Алесь Чумакоў

гуслі,
рэбек,
цыстра,
шалмеі,
колавая ліра,
вакал.

 

Андрэй Апановіч

барабаны,
перкусія,
дуда,
дудачка.

 

Сяргей Тапчэўскі

барабаны,
перкусія.

Дзякуй тым, хто граў з намі:

 

Кася Радзівілава

 

Каця Пінчук

 

Аксана Касцян


Гісторыя | Склад | Творчая біяграфія

Творчая біяграфія

2007, 2006, 2005, 2004, 2003, 2002, 2001, 2000, 1999

2007 год - Гастролі па Беларусі: Менск, Віцебск, Гомель, Гародня, Берасце, Полацк, Ліда і Маладзечна. Замежныя канцэрты: Кіеў і Камянец-Падольскі (Украіна), Пскоў (Расія), Кернаве, Вільня і Купішкіс (Літва), Варшава, Бычына, Біскупін, Вігры, Скерневіцы, Іўжа і Слупск (Польшча).