МАРГУЛЯ-ФЭСТ
Зямля Беларусі памятае безьліч людзей - нашых продкаў. Толькі летапіснай гісторыі нашых абшараў больш за 1500 год, а пачыналася ўсё ў даўнія дагістарычныя часы. Якімі былі тады людзі? Як жылі, размаўлялі, апраналіся, уяўлялі навакольны свет? Усё гэта схаванае ў нашай старадаўняй культуры.
Кожны, хто ў школе дакрануўся да нашай гісторыі, мусіць, марыў хоць адным вокам пабачыць ЯК ЯНО БЫЛО!
Таму не згасае цікавасць да адраджэння старадаўніх культурных традыцый. І таму сотні і тысячы людзей прыходзяць і ўдзельнічаюць у клубах гістарычнай рэканструкцыі і фэстах старадаўняй культуры.
І менавіта таму ў цудоўны майскі вечар адбудзецца Фэст у Мінскім Палацы дзяцей і моладзі.
Гэты файны момант, калі мы ўсе, аматары старадаўняй культуры, можам убачыцца, пачуць улюбёных музыкаў, натанчыць даўно вядомыя танцы і навучыцца новых.
Гэтыя некалькі гадзінаў будзьма разам! Будзьма старадаўнімі ліцвінамі!

У праграме ўдзельнічаюць наступныя музычныя і танцавальныя калектывы:
— Праект "Келіх Кола"
— Гурт "Licwinski Chmiel"
— Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі "TESTAMENTUM TERRAE"
— Тэатр старадаўняй культуры "Яварына"
— Гурт сярэднявечнай беларускай музыкі "Стары Ольса"
Вы можаце паслухаць старадаўнюю музыку і патанчыць разам з удзельнікамі танцавальных калектываў "Яварыны" і "Гістрыёна".
Адмысловай часткай Фэсту будзе прэм'ера спектакля "Юр'я і Цмок".
Падчас усяго мерапрыемства вы можаце поглядзець і набыць вырабы майстроў народных рамёстваў на выставе-продажы. Заяўка для рамеснікаў ніжэй.

А таксама - МАЙСТАР-КЛАСЫ!!!
1. Эпохі Сярэднявечча і Рэнесанс (матэрыялы ФСТ-8 Anno Domino, Санкт-Пецярбург, 2008 год).
2. Беларускія народныя танцы (матэрыялы фальклорных экспедыцый па Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях)
Майстар-класы адбудуцца 13 мая ў Мінскім Палацы дзяцей і моладзі.
17:00—18:50 Беларускія народныя танцы.
19:00—20:20 Сярэднявечныя танцы.
20:30—22:00 Рэнесансныя танцы.
Аплата: 1 майстар-клас 4 тыс. руб., абанемент на 3 майстар-класы 11 тыс. руб.
Наяўнасць зменнага танцавальнага абутку абавязковая!

Заяўкі для ўдзельнікаў і рамеснікаў
Наяўнасць строяў пад эпоху пажаданая.
Дата падачы: не пазней за 13 мая.
Аргкамітэт будзе рады вас бачыць пры ўмове вашай адпаведнасці стылю Фэста.
Шаноўныя сябры, калі ласка, пры напісанні ліста да нашага гурта
праз гэту старонку - пішыце ўважліва свой элект. адрас.
Мы не здолеем адказаць на Ваш ліст, калі адрас будзе пазначаны недакладна.

Даведкі
Кіраўнік тэатру ЯВАРЫНА: Маргарыта Кубенкевіч Тэл.: +375(29)7743615
|