|

ЯВАРЫНА - тэатр старадаўняй культуры, быў створаны ў
2003 годзе. Кіраўнік - Маргарыта Кубенкевіч. Склад: 6 танцораў, 4 музыкі.
"ЯВАРЫНА" займаецца распрацоўкай ды пастаноўкай сцэнічных і масавых варыяцый старажытных танцаў. У рэпертуары - народныя, гарадскія, прыдворныя танцы беларускага, эўрапейскага Сярэднявечча і Рэнесанса.
Асобная начная праграма ўключае вогненную імпрэзу, сцэнічны бой, працу з піратэхнікай і арабскі танец. Усё гэта з'яўляецца захапляльным відовішчам, у якім спалучаюцца музыка, танцы, тэатр і магія агню.
Тэатр "ЯВАРЫНА" дасягнуў значных посьпехаў у адраджэнні і папулярызацыі старажытнай танцавальнай культуры Беларусі. Праца ідзе па розных напрамках. Першы - распрацоўка сцэнічных харэаграфічных пастановак па матывах танцаў Ранняга Сярэднявечча і Рэнесанса. Другі напрамак працы - распрацоўка спрошчаных версій па матывах народных, гарадскіх ды палацавых танцаў. Праца накіравана на гледачоў і наведвальнікаў фестываляў сярэдневечнай культуры, канцэртаў сярэдневечнай музыкі.
У склад тэатра "ЯВАРЫНА" уваходзяць музыкі. Рэпертуар складаецца з сярэднявечных і архаічных танцаў Эўропы і Беларусі. Музычныя інструменты: дуда, жалейкі, шалмеі, дудкі, цыстра, барабаны.
Адпаведна кожнай эпосе і стылю гурт валодае наборам строяў і рэквізітаў.

Клікніце на любы малюнак, каб адлюстраваць яго ў гэтым вакне:

Шаноўныя сябры, калі ласка, пры напісанні ліста да нашага гурта
праз гэту старонку - пішыце ўважліва свой элект. адрас.
Мы не здолеем адказаць на Ваш ліст, калі адрас будзе пазначаны недакладна.

|