Гераічны эпас

Гераічны эпас (2006)

"Кароль памёр і не пакінуў нашчадкаў. Яго набліжаныя пусцілі каралеўскага каня з прымацаванай да яго каралеўскай зброяй, каб ён абраў будучага караля. Два месяцы конь ішоў па краіне, пакуль не падышоў і не пакланіўся ў адной вёсцы старому. Гэты стары зрабіўся каралём Вітаўтам, і доўгі час краіна пры ім квітнела. Калі ён адчуў надыход смерці − загадаў музыкам граць на пахаванні. І калі пасля ягонай смерці краіне будзе пагражаць небяспека − загадаў зноў так зайграць, і ён прыйдзе на дапамогу. Каб праверыць словы Вітаўта, пасля яго смерці людзі зайгралі, але не так, і Вітаўт, з'явіўшыся з таго свету, раззлаваўся і пракляў людзей. З таго часу ў краіне пачаліся бунты..."
Паданне з віцебска-смаленскага памежжа
П. Шпілеўскі "Падарожжа па Палессю і Беларускім краі". 1852

Зайграйма на старых інструментах забытыя мелодыі,
заспявайма старой мовай забытыя песні − каб абудзіліся
старыя Героі ды дапамаглі ачысціць Айчыну!
 
Усе без выключэння прэзентаваныя песні грунтуюцца на гістарычных крыніцах − пісьмовых творах XIV−XVII стст. і нотных матэрыялах XVI−XIX стст. Падрабязная інфармацыя − у дадатку "Тэксты песняў і каментары". Усе аранжыроўкі, музычныя адаптацыі гістарычных тэкстаў, трактаванне старадаўняй і народнай музыкі выкананы гуртом "Стары Ольса".

    •  
      "Слова пахвальнае Георгію". Канец XIV − пачатак XV ст.
    •  
      "Падымалісь чорны хмары..." (Абарона Крычава). Народная балада XIII−XVI стст.
    •  
      "Песнь о велебной девици панне Марии" (Багародзіца). Вайсковы дух. гімн ХIV−XVII стст.
    •  
      Грунвальдская бітва 1410 г. Вершаваная аповесць 1582 г.
    •  
      Пахвала Вітаўту. Панегірычны твор 1430 г.
    •  
      Клецкая бітва. Вершаваная аповесць 1582 г.
    •  
      Пахвала гетману Астрожскаму. Панегірычны твор 1514 г.
    •  
      Аршанская бітва. Вершаваная аповесць 1582 г.
    •  
      "Бог прэпаяса мя сілаю". Псалом ЗІ і Песнь В, "Псалтыр" Ф. Скарыны 1517 г.
    •  
      Рыцарства ўсё сышлося. Урывак рацарскай паэмы 1585 г.
    •  
      "Песнь Монаршэ Вечнэму". Баявы псальм войска ВКЛ, 1580 г.
    •  
      "У каралеўскім войску...". Народная гістарычная песня XVI ст.
    •  
      Прысвячэнне рыцару А. Рымшу (Аўтару шчыры сябра). Панегірычны твор 1585 г.
    •  
      Рэвель. Панегірычны твор 1614 г.
    •  
      "Песнь а Будзінскай бітве". Вайсковая песня 1686 г.
    •  
      "Спявалі уланы...". Народная балада ХVII−XVIII стст.
    •  
      Рыцар Байда. Народная балада XVI ст.
        + тэксты песняў і каментары

Падзялiцца:
Набыць: