Келіх кола

Келіх кола (2000)

Містыка язычніцкіх рытуалаў, галасы замкаў, жывая моц сярэднявечных мелодый. Энергія, злосць і высакародства ваяўнічых продкаў. Выключна акустычная музыка, выкананая на копіях старажытных беларускіх інcтрументаў (акрамя гітары і флейты), адлюстроўвае мастацкія густы ваярскага саслоўя сярэднявечнай Беларусі. Тэксты песняў − жывыя словы сярэднявечнага фальклору ў мінімальнай апрацоўцы. У кампазіцыях 1−10 − падарожжа ў Ранняе Сярэднявечча, дзе граюць дуды (валынкі), гуслі, жалейка, труба, свірэль, варган, барабан, бубен. Такі старажытны інструмент як гудок тут заменены на аналагічную па гучанні колавую ліру. Кампазіцыі 11−17 прысвечаны Сталаму Сярэднявеччу, інструментарый якога папаўняецца ўжо гітарай і флейтай.

  •  
    Закляцце
  •  
    Балада
  •  
    Ладдзя
  •  
    Пір
  •  
    Трызна
  •  
    Што й па мору (беларуская народная песня)
  •  
    Танцы
  •  
    Поўня
  •  
    Ружа-кветка (беларуская народная песня)
  •  
    Вайтоўна (беларуская народная песня)
  •  
    Імжа
  •  
    Паход
  •  
    Келіх кола (беларуская народная песня)
  •  
    Легенда
  •  
    Брама
  •  
    Там за халмом

Падзялiцца:
Набыць: