Кола рыцэрска

Кола рыцэрска (2016)

"Кола рыцэрска" - трэці канцэртны альбом у дыскаграфіі гурта “Стары Ольса”. Запіс быў зроблены гукааператарам Анатолем Шаўцовым (студыя DP-records) ў лістападзе 2015 года падчас канцэрта ў Гомелі і быў прысвечаны гераічнаму эпасу Вялікага Княства Літоўскага.

Гурт “Стары Ольса” на канцэрце – гэта і вопратка, і інструменты, і жывыя эмоцыі. Усе “вітамінкі” канцэртнага гучання можна пачуць толькі са сцэны (у выніку студыйнай працы нараджаецца зусім іншы прадукт). Першы канцэртны дыск "Стары Ольса" выпусціў у далёкім 2004 годзе. З тых часоў шмат змянілася: дадаліся інструменты, з'явіліся новыя музыкі, павялічыўся рэпертуар.

У альбом увайшлі рыцарская паэзія, фальклор, старадаўнія еўрапейскія песні, прысвечаныя Дзеве Марыі, любімыя кампазіцыі гурта, якія былі выдадзеныя на студыйных альбомах, а таксама новыя, раней нідзе не запісаныя песні.

    •  
      Ave Maria* ("Заспявай адзінай Панне"). Рэлігійная песня XIV ст.
    •  
      Цюпа ("Полацкі сшытак"), XVI-XVII стст.
    •  
      Сем радасцяў* (Los Set Gotxs). Рэлігійная песня, XIV ст.
    •  
      Грунвальдская бітва 1410 г. Вершаваная аповесць 1582 г.
    •  
      Два крукі*. Жартоўная студэнцкая песня, XVI ст.
    •  
      Аршанская бітва. Вершаваная аповесць 1582 г.
    •  
      Вада, хмель, солад*. Застольная песня, XV ст.
    •  
      "Падымалісь чорны хмары..." (Абарона Крычава). Народная балада XIII−XVI стст.
    •  
      Balkano ("Полацкі сшытак"), XVI-XVII стст.
    •  
      Пахвала князю Вітаўту* з паэмы М. Гусоўскага "Песня пра зубра", 1523 г.
    •  
      Кола рыцэрска*. Застольная песня, XV ст.
    •  
      Літвін (музыка народная, словы З. Сасноўскага па матывах народнай творчасці)
        * - пераклад З. Сасноўскі

Падзялiцца:
Набыць: