Скарбы літвінаў. Сярэднявечча

Скарбы літвінаў. Сярэднявечча (2004)

Літвіны − даўняя назва беларусаў. Літва − даўняя назва Беларусі. Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ) − дзяржава літвінаў. Вільня − сталіца даўняй Літвы. Скарбы літвінаў − духоўныя каштоўнасці як мясцовага, так і заходнееўрапейскага паходжання.

Сярэднявечча − 1000-гадовы перыяд нашай гісторыі з прыходу славян (VI ст.) і да росквіту Рэнесансу (XVI ст.). Падзяляецца на Ранняе Сярэднявечча VI−XIII стст. (Полацкае, Тураўскае і інш. княствы) і Сталае Сярэднявечча XIII − пач. XVI ст. (Вялікае Княства Літоўскае).

"Песня а князю Вітаўце" (9) − вайсковая песня XV−XVI стст. Словы запісаны В. Ластоўскім (1923), музыка − Студэнцкім этнаграфічным таварыствам у экспедыцыі па Верхнядзвінскім (Дрысенскім) раёне (2002). "Гэй, літвіны! − Бог нам раіць!" − вайсковы покліч войска князёў Радзівілаў.

"Багародзіца" (10) − гімн XIV−XVII стст., музыка напісана ў XIII ст., першыя слупкі словаў − у XII−XIV стст. (старабеларуская літургічная мова). Першыя апісанні песні адносяцца да Грунвальда − на пачатку бітвы ўсё войска Літоўскае і Польскае заспявала "Багародзіцу", а потым, патрасаючы дзідамі, рушыла ў бітву (Хроніка Яна Длугаша). З XV ст. "Багародзіцу" называлі "Песняй Айчыны", ужо тады яе лічылі вельмі старой. З XVI ст. "Багародзіца" − адмысловы гімн ВКЛ, які спявала войска ВКЛ перад кожнай бітвай, які выконвалі на ўсіх дзяржаўных і вайсковых урачыстасцях, у касцёлах, цэрквах і ля трунаў беларускіх святых. Увазе слухачоў − рэканструкцыя найстарэйшага варыянта "Багародзіцы" (астатнія слупкі, як і астатнія радкі мелодыі, напісаны ў Польшчы значна пазней). Наяўнасць вершаванага тэксту выразна адносіць "Багародзіцу" да гімнаў, а не да малітваў. "Багародзіца" заснавана на мелодыі песеннага складу, блізкага да народнага. Найпаўнейшы тэкст і мелодыя запісаны ў 1407 г.

  •  
    Сурмы
  •  
    Ой, рана
  •  
    Ула
  •  
    Удавец
  •  
    Стайня вайскавая
  •  
    Цяцерка-Падушачка
  •  
    Totentanz XIII−XVI стст.
  •  
    A que por XIV−XVI стст.
  •  
    Песня а князю Вітаўце XV−XVI стст.
  •  
    Багародзіца XIV−XVII стст.
  •  
    Штурм
  •  
    Войцех
  •  
    Totus floreo XIV−XV стст.
  •  
    У карчме XIV−XVI стст. (пераклад з латыні З. Сасноўскага, А. Апановіча і А. Чумакова)
  •  
    Tourdion XIV−XVI стст.
  •  
    Літвін (музыка народная, словы З. Сасноўскага па матывах народнай творчасці)

Падзялiцца:
Набыць: