Verbum

Verbum (2002)

Старыя мелодыі на даўно забытых інструментах, старыя словы даўно змоўклых моў пераносяць Вас у гарады і замкі сярэднявечнай Беларусі, дзе чутны гоман ратушнай плошчы, тлум прыдворнага балю, задуменныя балады і ўзнёслыя паэмы.

На дыску запісаны ўрыўкі са старажытных шэдэўраў беларускай пісьмовасці: "Слова пра паход Ігаравы" (на стараславянскай мове пад гуслі), "Песня пра зубра" (на лацінскай пад лютню), "Статут Вялікага Княства Літоўскага" (на старабеларускай пад дуды), а таксама "Пан Тадэвуш" (на польскай пад колавую ліру). Вашай увазе таксама беларуская музыка ХVІ ст.: творы Войцэха Длугарая і "Ягелонскі рукапіс". Частка альбома складаецца з канцэртных аранжыровак сярэднявечных танцаў пры рэдкім спалучэнні старых інструментаў ‒ лютня і дуда, варган і мандаліна, дуда і гуслі, гуслі і лютня і шмат іншага.

  •  
    Конскі бранль (сярэднявечны танец)
  •  
    Курган
  •  
    Ягелонскі рукапіс. ХVІ ст. ("Полацкі сшытак")
  •  
    "Слова пра паход Ігаравы". ХІІ ст.
  •  
    Танец "Баторый". Войцэх Длугарай. 1580-я гг.
  •  
    Паход
  •  
    "Песня пра зубра". Мікалай Гусоўскі. 1522 г.
  •  
    Песня. Войцэх Длугарай. 1580-я гг.
  •  
    Анёл (латышскі народны танец)
  •  
    "Зварот да Караля". Леў Сапега. 1588 г.
  •  
    Там за халмом
  •  
    Выправа (сярэднявечны танец)
  •  
    "Статут Вялікага Княства Літоўскага". 1588 г. 
  •  
    a. Каралеўскі прывілей
  •  
    b. Зварот Льва Сапегі да саслоўяў
  •  
    "Статут Вялікага Княства Літоўскага". 1588 г.
  •  
    a. раздзел 1. артыкул 1
  •  
    b. раздзел 3. артыкул 1
  •  
    "Статут Вялікага Княства Літоўскага". 1588 г.
  •  
    a. раздзел 3. артыкул 2
  •  
    b. раздзел 3. артыкул 3
  •  
    c. раздзел 3. артыкул 12
  •  
    Шлях
  •  
    "Пан Тадэуш". Адам Міцкевіч. 1834 г.
  •  
    Бранль (сярэднявечны танец)

Падзялiцца:
Набыць: