Барабан (давул)

Барабан двухбаковы (давул) − ударны інструмент, на цыліндрычны корпус якога з абодвух бакоў нацягнутыя скураныя мембраны. Шматразова згадваецца ў беларускай літаратуры ХІІ − ХVII стст.


Шахматная фігурка барабаншчыка ХІІ ст. з Ваўкавыска


Фрагмент аздаблення дрэварыта "Герб Я.К. Хадкевіча", Вільня, 1621 г.


Фрагмент габелена Нясвіжскай мануфактуры Радзівілаў, каля 1752 г.