Барабан паходны

Барабан паходны

Паходны барабан або маршавы барабан, тэнар барабан або том - гэта цыліндрычны барабан, які выкарыстоўваецца ў музыцы сярэднявечча, Рэнесансу і барока. Ён складаецца з драўлянага цыліндру, пакрытага скурай з абодвух бакоў, якая нацягнута вяроўкамі. Іграецца дзвюма палачкамі, абгорнутымі ў мяккую тканіну або з невялікімі цвёрдымі галоўкамі, або мяккімі калатушкамі. Гэты тып барабана вар'іруецца па вышыні шляхам большага ці меншага нацяжэння вяровак. Такі барабан выкарыстоўваўся для ваенных, рэлігійных і іншых мэтаў. Часта згадваецца ў беларускай літаратуры, асабліва рыцарскага характару XII - XVII стст.
Паходны барабан гурта "Стары Ольса" зроблены нямецкім майстрам Стэфанам Пічманам, 2009.
 
Літара чэрвь з выявай барабана, Ф. Скарына, "Кніга Ісуса Сірахава", ХVІ ст.
Барабаншчык войска ВКЛ на роспісе 1606 г. "Rolka Stokholmska" (Выезд шлюбнага шэсця Канстанцыі Аўстрыйскай і Жыгімонта ІІІ да Кракава)