Дуда

Дуда

Беларуская дуда  − духавы язычковы інструмент, які складаецца са скуранога меха, меладычнай трубкі (жалейка, перабор), адной ці дзвюх басавых трубак (гук, басальбо бурдон) і трубкі для дзьмухання (соска, сапель). У старабеларускай літаратуры згадваецца з ХV ст. У старабеларускай літаратуры згадваецца з ХV ст. Першыя іканаграфічныя крыніцы дудаў на Беларусі адносяцца да ХVІ ст., калі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага распаўсюдзіліся дуды нямецкай канструкцыі.

Гурт "Стары Ольса" выкарыстоўвае 3 тыпы дудаў: аднабурдонныя ў строі СольРэ і двухбурдонная Ля (нямецкага тыпу). Дуды Соль і Ля зроблены беларускім майстрам Тодарам Кашкурэвічам, 2005 і 2007 гг. Дуда Рэ беларускага майстра Дзяніса Сухога, 2015.
 
"Дудар віленскі", здымак канца ХІХ − пачатку ХХ ст., Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі
Найстарэйшая з захаваных беларускіх дудаў, 1872 г., Лепельскі краязнаўчы музей
Фрагмент гравюры з кнігі шведскага падарожніка Олаўса Магнуса (Olaus Magnus) "Гісторыя паўночных народаў", раздзел ВКЛ, 1555 г.
Дудар войска ВКЛ на роспісе 1606 г. "Rolka Stokholmska" (Выезд шлюбнага шэсця Канстанцыі Аўстрыячкі і Жыгімонта ІІІ да Кракава)
Больш цікавостак і гістарычных фактаў пра дуды глядзіце ў дакументальным фільме Змітра Сасноўскага "Старыя інструменты Беларусі" (дуда 0:41). Фільм на беларускай мове з рускімі субтытрамі. Каб уключыць субтытры, націсніце на адпаведны значок на відэа.
 

Калі вы хочаце набыць дуду і навучыцца на ёй іграць, напішыце нам: staryolsa.official@gmail.com з пазнакай "Дуда".