Колавая ліра

Колавая ліра (ліра карбова, старэцкая скрыпка) − струнны смычковы інструмент, дзе ролю смыка адыгрывае кола, якое трэцца ад струны. Вядомая на беларускіх землях з першай паловы ХVІІ ст. (дзённік наваградскага шляхціча С. Маскевіча, 1611 г.), але ўскосныя крыніцы дазваляюць меркаваць, што яна была вядомая тут ужо ў другой палове ХVІ ст. (Назина И. Белорусские народные музыкальные инструменты: Струнные. Мн., 1982).

Беларуская колавая ліра ХVІ ст., рэканструкцыя І. Назінай

"Беларускі лірнік", малюнак М.Э. Андрыёлі, 1872 г.