Лютня

Лютня − струнны шчыпковы інструмент з драўляным шматскладовым клееным корпусам грушападобнай формы. Паводле іканаграфіі, сярэднявечная лютня вядома на Беларусі з ХV ст. Італьянская лютня рэнесанснага тыпу распаўсюдзілася на Беларусі ў ХVІ ст. (мода ўведзеная каралевай Бонай Сфорцай).

Фрагмент гербавай гравюры ў кнізе А. Сулінскага
"Plausus epithalamicus inter nuptias...", Вільня, 1644 г.

Фрагменты фрэскі "Хрыстос у прэторыі" капліцы
Св. Тройцы ХV ст., Люблін, Польшча − размалёўка беларускіх майстроў пад кіраўніцтвам мастака Андрэя