Шалмеі (жалейкі)

Шалмеі (жалейкі)

Раўшпфайф(ням. Rauschpfeife)у строі Ля, сапраніна − язычковы інструмент у выглядзе конуснай трубкі з ігравымі адтулінамі, капсюльнай камерай і падвойным язычком. Іканаграфічныя крыніцы паказваюць прысутнасць нямецкіх раўшпфайфаў на Беларусі з ХVІІ ст.
"Стары Ольса" выкарыстоўвае раушпфайф нямецкага майстра Енса Гюнцэля.

Шалмей (жалейка) у строі Соль − язычковы інструмент у выглядзе трубкі з ігравымі адтулінамі і адзінарным язычком. Меў рэгіянальныя і аказіянальныя адрозненні ў канструкцыі. Пад назвамі "сапёлка", "сопль", "пішчалка" і інш. вядомы на Беларусі ў ХІІ − ХVІІ стст.
"Стары Ольса" выкарыстоўвае тры шалмеі ў строі Соль беларускага майстра Тодара Кашкурэвіча.

Шалмей (жалейка)у строі Рэ − язычковы інструмент у выглядзе трубкі з ігравымі адтулінамі і адзінарным язычком.
"Стары Ольса" выкарыстоўвае два шалмеі ў строі Рэ беларускага майстра Тодара Кашкурэвіча.

Помер у строі Рэ – язычковы дзвюхсекцыйны драўляны духавы інструмент з падвойным язычком. Быў папулярны ў Еўропе ў перыяд кан. XIII – пач. XVII стст. Вырабляўся з цэльнага кавалка дрэва, уяўляў з сябе цыліндар з конусападобным пашырэннем-раструбам, меў 7-10 ігравых адтулін і адну для змены рэгістра (звычайна вялікім пальцам левай рукі).
"Стары Ольса" выкарыстоўвае помер беларускага майстра Аляксандра Сурбы.

Фрагмент гравюрнага партрэту "Марс і Перамога спрыяльныя да нас", пачатак ХVІІ ст.
Фрагмент мініяцюры Радзівілаўскага летапісу "Ігрышчы бесаў у келлі манаха Ісакія", ХV-ХVІ стст.
Фрагмент мініяцюры Радзівілаўскага летапісу "Ігрышчы і пляскі паўночных плямёнаў", ХV-ХVІ стст.
Фрагмент фрэскі "Хрыстос у прыторыі" у капліцы Св. Тройцы ХV ст. у Любліне, Польшча, размалёўка беларускіх майстроў пад кіраўніцтвам мастака Андрэя
Калі вы хочаце набыць жалейку і навучыцца на ёй іграць, напішыце нам: staryolsa.official@gmail.com з пазнакай "Жалейка".