Тромбамарына

Тромбамарына (томбамарын) − басавы аднаструнны смычковы інструмент заходнееўрапейскага паходжання з трапецыепадобным клееным корпусам. Дакладных іканаграфічных крыніц на Беларусі не знойдзена, але ёсць выявы блізкароднасных інструментаў − гудкоў і басэтляў.

Музыка грае на гудку на фрагменце мініяцюры "Давыд грае, пісцы пішуць, а народ трубіць", Тлумачальны Псалтыр першай паловы ХVІ ст. "віленскай школы"


Музыка грае на басэтлі на фрагменце беларускага абраза ХVІІІ ст. "Багародзіца з хорам анёлаў"