Гісторыя беларускіх музычных уплываў

Гісторыя беларускіх музычных уплываў

Даследванне Змітра Сасноўскага – першая грунтоўная спроба адсачыць уплыў беларускага музычнага мастацтва на на сусветную музычную культуру. Дзякуючы плённай працы Зміцер Сасноўскі (стваральнік і дудар гурта "Стары Ольса", гісторык па адукацыі) вяртае ў нашу свядомасць багацце і значнасць музычнага даробку беларусаў. Само выданне падзеленае на некалькі раздзелаў, што дазваляе шматгранна асьвятліць тэму. 

Кніга прысвечаная ўплыву беларускай музыкі на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў, а таксама яе прысутнасці ў свеце. Разглядаецца творчасць кампазітараў беларускага паходжання за мяжой і іх еўрапейскае прызнанне (Міхал Клеафас Агінскі, Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда ды іншыя), уключэнне беларускіх народных мелодый у творы вядомых кампазітараў (Людвіг ван Бетховен, Фрыдэрык Шапэн, Мадэст Мусаргскі, Пётр Чайкоўскі), пашырэнне ў замежжы беларускіх нотных матэрыялаў. Таксама чытач знойдзе цікавыя звесткі пра навучанне ў Беларусі замежных музыкаў і музычнае жыццё беларускай эміграцыі ў XX ст.

Кніга напісана займальна, утрымлівае багаты ілюстрацыйны матэрыял. Будзе цікавай не толькі прафесійным музыкам, але і ўсім, хто хацеў бы больш ведаць пра гісторыю Беларусі і беларускай музыкі ў прыватнасці.

Кніга выдадзена дзякуючы падтрымцы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і кіраўніцы Дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі” (ЗША) спадарыні Ірэны Каляды-Смірновай.
Электронны фармат кнігі прадстаўлены Беларускай інтэрнэт-бібліятэкай kamunikat.org.

ЗМЕСТ

Прадмова
Выезд беларускіх музыкаў на працу за мяжу
Беларускія інструменты і фальклор у культуры іншых народаў
Беларускі нотны матэрыял за мяжой
Вядомыя кампазітары і музыкі беларускага паходжання
Беларускі фальклор у творах вядомых кампазітараў
Атрыманне адукацыі ў Беларусі замежнымі музыкамі
Прафесійныя музыкі беларускай эміграцыі XX ст.
Падсумаванне
Літаратура

Гісторыя беларускіх музычных уплываў / Сасноўскі Зміцер. - Мінск : Медысонт, 2009. – 140 с.
ISBN 978-985-6887-30-0

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ