Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага

Другая па ліку кніга-даследаванне стваральніка і музыкі гурта "Стары Ольса" Змітра Сасноўскага.

Рыцарскае саслоўе ВКЛ і Польшчы мела багатую музычную культуру, якая развівалася ў шчыльных кантактах з актуальнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай музыцы і ў сувязі з музычнай культурай іншых пластоў грамадства ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Як адзначае аўтар ў прадмове да кнігі, “падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. [...] Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў”.
У кнізе аўтарам разглядаюцца  розныя праявы музычнага жыцця рыцараў: сігнальная музыка, баявая духоўная музыка, паходныя капэлы, парадныя вайсковыя аркестры, а таксама рыцарскі эпас, духоўная і свецкая рыцарская паэзія.
Асобны раздзел прысвечаны музыцы, якая гучала ў рыцарскім асяроддзі ў мірны міжваенны час. Так, аўтар апісвае, якія музычныя інструменты выкарыстоўваліся падчас паляванняў, у побытавым сольным выканальніцтве, пры жалобных цырымоніях, распавядае пра рыцарска-шляхецкія танцы, каралеўскія і магнацкія прыдворныя капэлы, капэлы музычных бурсаў езуітаў.
Ваенныя дзеянні і побыт рыцараў знаходзілі адлюстраванне ў беларускім сялянскім фальклоры. У кнізе разглядаюцца сялянскія фальклорныя жанры, прысвечаныя рыцарскай тэматыцы, такія як гістарычныя песні, народныя і гістарычныя балады,  казацкія песні, лірніцкія спевы.
Храналагічны перыяд, якому прысвечана гэтая праца, абмяжоўваецца часам утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ ст.) і часам знішчэння "Рэчы Паспалітай абодвух народаў" – канцом XVІІІ ст., калі Рэч Паспалітая была знішчана ўзаемным нападам Аўстрыі, Прусіі і Расіі.

Аўтар выказвае шчырую падзяку Польскаму Інстытуту ў Мінску за падтрымку ў выданні кнігі.

ЗМЕСТ

Прадмова
Сігнальная музыка
   Вартавая сігнальная музыка
   Сігнальная музыка вайсковага побыту
   Баявая сігнальная музыка
Паходныя капэлы
Баявая духоўная музыка
   Псалмы, харалы, малітвы
   Гімн "Багародзіца"
Парадныя вайсковыя аркестры
Рыцарская паэзія
   Духоўная рыцарская паэзія
   Свецкая рыцарская паэзія
Рыцарскі эпас
Мірны рыцарскі побыт
   Паляванне
   Скамарохі
   Каралеўскія прыдворныя капэлы
   Магнацкія прыдворныя капэлы
   Пабытовае сольнае выканальніцтва
   "Песнь мілосна"
   Капэлы музычных бурсаў езуітаў
   Танцы
   Жалобныя цырымоніі
Народныя спевы пра рыцараў
   Гістарычныя песні
   Народныя балады
   Гістарычныя балады
   Казацкія песні
   Лірніцкія спевы
Літаратура

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага / Сасноўскі Зміцер. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – 136 с.
ISBN 978-985-6976-52-3

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ