А дзе ж тыя ваяры

Стылізаваны марш гурта "Камэлот". Музыка народная, словы Змітра Сідаровіча. У песні адлюстраваная высакароднасць бойкі за Айчыну з абавязковым адзначэннем перамогі.

А дзе ж тыя ваяры, што са мной хадзілі ў Крым?
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, што са мной хадзілі ў Крым.

А дзе ж тыя іх мячы, што з пляча ўмелі сячы?
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, што з пляча ўмелі сячы.

Не адседзецца нідзе, зноў чужынец к нам ідзе.
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, зноў чужынец к нам ідзе.

Лукі гнуцца ты ў дугу, дадуць рады ворагу.
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, дадуць рады ворагу.

Коні капытамі б’юць, ваяроў ды панясуць.
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, ваяроў ды панясуць.

Будзе будзе зноў бітва, будзе вольнаю Літва.
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, будзе вольнаю Літва.

А як скончым ваяваць, будзем піці ды гуляць.
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, будзем піці ды гуляць.



Падзялiцца: