Заспявай адзінай панне (Ave Maria)

Песня са зборніка "Llibre Vermell de Montserrat" (у перакладзе з каталанскага "Чырвоная кніга кляштара Мансэрат" – рукапісу XIV ст., які ўтрымлівае 10 сярэднявечных песняў. Згодна з каментаром укладальніка, падабраныя песні можна выконваць паломнікам, якія спыніліся ў манастыры і маюць жаданне спяваць і танцаваць. Адна з гэтых песняў – "Cuncti simus concanentes" ("Заспяваем разам").
Пераклад з лацінскай і адаптацыя тэкста да мелодыі выкананы З. Сасноўскім.

REF. Заспявай адзінай панне
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне
Авэ Марыя!

1. Была пані на самоце,
Калі завітаў анёл
Габрыэль у Божай цноце
Да яе з нябёс cыйшоў
REF.

2. Разнасіў анёл бясконца
Песню словаў залатых
Блаславёная пад сонцам
Ты, Марыя, назаўжды
REF.

3. Атрымаеш светлы цяжар
Светлую надзею з ім
Запануе ў табе радасць
Радуйся дарам святым
REF.

4. Вестка добрая лунае
Над сусветам над усім
Над зямлёю і над Раем
Трубіць славу херувім
REF.

5. Бездакорная Марыя
Блаславёная ва ўсім
У радасці народзіш сына
Прыйдзе ратаванне з ім.
REF.

6. Езус будзе яму імя
Найславутае навек
Гімны пець табе, Марыя,
Будзе кожны чалавек.
REF.