Бітва пад Воршай

Песня XVI ст., словы складзены неўзабаве пасля 1514 г., музыка – са зборніка М. Федароўскага "Lud białoruski na Rusi Litewskiej", т. 5, Pieśni wojackie.

1. У нядзельку параненьку
рана параненьку
Ўзыйшло сонейка хмарненька
сонейка хмарненька

7. У нядзельку параненьку
рана параненьку
Ўзыйшло сонейка хмарненька
сонейка хмарненька

2. Ўзыйшло сонейка над борам
сонейка над борам
Па-над Селецкім таборам
Селецкім таборам

8. Сталі хлопцы пяцігорцы
хлопцы пяцігорцы
Каля рэчкі на прыгорцы
рэчкі на прыгорцы

3. А ў таборы трубы граюць
Трубы, трубы граюць
Да ваярскай зазываюць
Рады зазываюць

9. Гучаць разам з самапалаў
разам з самапалаў
З сямі/пятых ад запалаў
пятых ад запалаў

4. Сталі Раду адбываці
Раду адбываці
Адкуль Воршу здабываці
Воршу здабываці

10. Б'юць паўсоткаю з гарматаў
соткаю з гарматаў
Б'юць з гарматаў ды заўзята
б'юць ды б'юць заўзята

5. А ці з поля, а ці з лесу
поля, а ці з лесу
А ці з рэчкі невялічкі
рэчкі невялічкі

11. Масква стала наракаці
стала наракаці
Места Воршу пакідаці
Воршу пакідаці

6. А ні з поля, а ні з лесу
поля, а ні з лесу
Толькі з рэчкі невялічкі
рэчкі невялічкі

12. Слава Воршы ўжо ня згорша
слава ўжо ня згорша
Слаўся, слаўся князь Астрожскі
слаўся князь Астрожскі