Бог прэпаяса мя сілаю

Псалом ЗІ і Песнь В, "Псалтыр" Ф. Скарыны 1517 г.
Псалом ЗІ і Песнь В – з "Псалтыра" Ф. Скарыны; выкарыстаны паводле факсімільнага выдання “Біблія Скарыны ў 3-х тамах” (Мн., 1992. Т. 3). Транскрыпцыя беларускай фанетыкі праз напісанне выканана З.Сасноўскім.
Вялікі беларускі асветнік-гуманіст, заснавальнік усходнеславянскага кнігадрукарства Францыск Скарына, дзякуючы тытанічным намаганням, у 1517– 1520 гг. у Празе надрукаваў асноўную частку кніг Старога Запавету. Першая кніга "Псалтыр" выйшла 6 жніўня 1517 г.

Бог прэпаяса мя сілаю
і палажы непарочэн пуць мой.
Свершая нозе маі яка елені,
навучая руцэ мае на брані.
Пажну врагі мая і пасцігну іх
і не возмогуць стаці,
падуць пад нагамі маімі.
Ізтаню іх яка прах прэд ліцэм ветру.
Жыў Гасподзь і благаславен Бог.
І вазнесёцца Бог спасенія маего...

...Ашчэ паастру яка молнію меч мой
і прымет суд рука мая
Ваздам месць врагам маім
і ненавідзяшчым мя ваздам
і упаю стрэлы мая ад крові іх
і меч мой снесць мяса іх.



Падзялiцца: