Гімн студэнтаў

Пераклад на беларускую славутай студэнцкай песні (гімн) "Gaudeamus igitur" 13-14стст. "Gaudeamus" адносіцца да застольный песен вагантаў - сярэднявечных вандроўных паэтаў і спевакоў, сярод якіх былі і студэнты. 

На працягу некалькіх стагоддзяў песня перадавалася вусна і таму мае шмат варыянтаў. У друкаваным выглядзе тэкст "Gaudeamus" упершыню з'явіўся ў 1776 годзе, а ў 1781 вандроўны пісьменнік Хрысціян Вільгельм Кіндлебен надаў яму форму, якая захавалася да цяперашняга часу. Вядомы матыў песні зацвердзіў, верагодна, кампазітар XV стагоддзя Ёханэс Окегем (або Окенгейм).
Пераклад на беларускую з латыні Змітра Сасноўскага.


1. Будзьма весяліцца
Покуль маладыя,
Будзьма весяліцца,
Покуль не старыя.
За бурлівай маладосцю,
За клапотлівай старосцю
Нас зямелька абдыме.

2. Vivat Academia!
Vivant professors!
Vivat Academia!
Vivant professors!
Каб выкладчыкі заўсёдна,
Каб і разам, і асобна
Былі ў добрым гуморы.

3. Хай усе дзяўчыны
Свецяцца каханнем
І палаюць чынна
Прамянёвым ззяннем.
Бліскацяць нібы манеты
І паненкі, і кабеты,
Пекнасць і мілаванне.

4. Весялосць і радасць
Сэрца не пакіне,
Смутак і пагарда
Назаўсёды згіне.
Згіне д’ябал, згіне пекла,
Згінуць ворагі студэнта,
Здзекі згінуць і кпіны.

5. Альмаматэр шчодра
Нас адукавала.
І, нібыта родных,
Сябраў згуртавала.
Ад мястэчкаў і сталіцаў,
З гарадоў і гарадзіцаў
Разам нас пазбірала.

6. Нашае братэрства
Хай ня мае спыну.
Грамада студэнцтва
Хай квітнее слынна.
Мусім ісціну адшукваць,
Каб карміла нас навука.
Услаўляем Айчыну!

 



Падзялiцца: