Як пайду я ў стайню

Беларуская народная песня.

Як пайду яў стайню
Стайню вайскавую.

Як выведу коня
Коня варанога.

Коня яй сядлаю
А конь уздыхае.

Косю ж ты мой Косю
Чаму ж ты ўздыхаеш.

Ці ж я табе цяжкі
А ці мая зброя.

Ой ня ты мне цяжкі
Ані твая зброя.

А толькі мне цяжкі
Частыя паязды.

Частыя паязды
Доўгія дарогі.

А сам жа ж ты будзеш
У полі ляжаці.

А мяне пакінеш
Аднаго стаяці.

Як пайду яў стайню
Стайню вайскавую.