Келіх кола

Беларускі застольны кант XVI – XVI стст. Словы нязначна апрацаваныя З. Сасноўскім.

1. Гой-гой сядзем ў кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма
Пра усё забудзем
Хай нам добра будзе

2. Гой-гой чаго бавіш ‒ келіх ставіш
Хочаш піці ‒ папрасіці
Хмель-піва нап'емся
Потым разбярэмся

3. Гой-гой вайна рыхла покуль сціхла
Распачаці святкаваці
Келіх пенна піва
Піва яно жыва

4. Гой-гой ад суседа няхай беда
Выпі ныне ‒ хвора згіне
Ліся піва ныне
Ў шчаслівай гадзіне

5. Гой-гой сядзем ў кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма
Пра усё забудзем
Хай нам добра будзе