Курдэш

Застольная песня 18 ст. Была створана падчас аднаго з застолляў у  вядомага варшаўскага купца Гжэгаша Лышкевіча, дом якога славіўся гасціннасцю яго жонкі Ганны і вінным скляпеннем. Кожны з чатырох слупкоў распавядае пра нарошчванне эмацыйнага накалу падчас застолля, калі пачынаюць выкарыстоўваць усё большыя і большыя кубкі і ўваходзіць у стан блізкага разумення продкаў. Песня хутка стала папулярнай у Варшаве і ўсёй Польшчы, а потым шырока разышлася ад Карпатаў да Дзвіны. Найдаўжэй захавалася пры дварах беларускіх шляхцічаў, дзе выступала ў якасці застольнага братання.
Курдэш (kurdesz) - старапольск. ад турэцкага kardeş - брат. Выкарыстоўваецца ў значэнні прыяцель па застоллю, блізкі сябра.
Кампазітар невядомы, аўтар тэксту Францішак Багамолец, пераклад на беларускую Змітра Сасноўскага.
Запісана ў альбоме "Вада, хмель і солад" (2017).

1. Кажы несць віна, пане Гжэгаш мілы,
Каб мы турботаў ужо больш не снілі.
Хай і Ганулька т ут засядзе з намі,
Курдэш, курдэш, над курдэшамі!

2. Як дакрануцца да бутэлек рукі,
Знікне ў той момант з нашых сэрцаў смутак.
Хочам мы разам звоніць келішкамі,
Курдэш, курдэш, над курдэшамі!

3. Бачце, як дзельны вынік таго віна
Ужо мне сэрца весяліць зачына.
Пад стол келішкі, піем шкляніцамі,
Курдэш, курдэш, над курдэшамі!

4. Узновім продкаў пітныя абрады,
Выкінем шклянкі,зломныя прылады.
Па-старасвецку пійма келіхамі,
Курдэш, курдэш, над курдэшамі!



Падзялiцца: