Тэксты, ноты

Літвін

Музыка народная, словы Змітра Сасноўскага паводле народных. Песня прысвечана чатыром вялікім бітвам, у якіх літвіны атрымалі перамогу.

Ехаў Літвін ды па Сініх Водах
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Меч крывавячы
Тры дні тры начы
Меч крывавячы
 
Ходзіў Літвін ой ды па Грунвальду
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Чэпам граючы
Тры дні тры начы
Чэпам граючы
 
Гойсаў Літвін ой ды па Крапіўне
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Дзідай джалячы
Тры дні тры начы
Дзідай джалячы
 
Скокаў Літвін ой ды пад Смаленскам
Тры дні тры начы
Тры дні тры начы
Шабляй рубячы
Тры дні тры начы
Шабляй рубячы
 
Кляўся Літвін у святой Дуброве
На старым мячы
На старым мячы
Чужынцаў сячы
На старым мячы
Чужынцаў сячы
Спампаваць ноты, акорды