Маці-каралева

Духоўны твор ХІІІ ст. са зборніка "Las Cantigas de Santa Maria" у гонар Панны Марыі, складальнік і выдаўца − кароль Кастыліі Альфонсо Х Мудры. Усе тэксты зборніка напісаны на галісійска-партугальскай мове ("народная латынь"), якая служыла мовай лірычнай паэзіі ў Іспаніі ў ХІІІ ст.
Пераклад і адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З. Сасноўскім.

1. Даўняя гісторыя гэта адбылася сапраўды
У краіне гор і паэтаў у сонечнай Венецыі.
А над горадам свяціла светлай чыстай верай
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева.

2. Пяць сыноў і шмат багацця меў заможны чалавек,
Але беды і пракляцці адабралі ўсё навек.
За апошняга сына ён шаптаў нясмела:
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева.

3. І бацькоўская воля – сына ў манастыр аддаць
Пад заступніцтва святое, каб яго выратаваць.
Сэрца юнака адкрыла, у пабожных спевах,
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева.

4. Да цудоўнай выявы той юнак насіў заўжды
І пітво сваё, і стравы, і душы малітвы.
І на моц ягонай веры з літасцю глядзела
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева.

5. Статуя аднойчы ажыла і прамовіла ў душы:
Улюбёны вернік шчыры ратаванне заслужыў
Распавёў абату шчыра, што чакае неба,
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева.

6. І калі Хрыстос паклікаў на нябёсы вячэраць,
То абат пакінуў мніхаў юнака суправаджаць.
І пайшлі абодва ў Вырай, дзе пануе дзева
Блаславёна Санта Марыя – маці-каралева.




Падзялiцца: