Паход на Франкфурт

Верш рыцара і паэта 16 ст. Мацея Стрыйкоўскага пра адну цікавую падзею: у адказ на набегі тэўтонскіх рыцараў князь Давыд Гарадзенскі зладзіў паход на Франкфурт. Дзеля гэтага ён сабраў брутальную дружыну з хлапцоў, якія вызначаліся хуліганскай і агрэсіўнай натурай. Франкфурт быў узяты імі хутка, а вось падзяліць здабычу аказалася няпроста: у палоне аказалася каля пяці тысяч нямецкіх фройлян. Апрацоўка З.Сасноўскага.

 

1. Па-над Нёмнам у Гародні
Замак узвышае,
Князь Давыд рыхтуе зброю,
Вершнікаў збірае.
Праз чужыя краявіды
Мчалі да Франкфурта,
Немцаў ваяры Давыда
Перабілі хутка.

2. Задаволена палонам
Княская дружына,
Тысяч пяць нямецкіх фройлян
Падзялілі жыва.
Але неяк два літвіна
Сварку распалілі,
Найпрыгожую дзяўчыну
Між сабой дзялілі.

3. Не змаглі прыйсці да згоды
Мірным годным чынам,
Першы вырваў меч із похваў
І рассек дзяўчыну.
І прамовіў, што ня варта
Торгаць немку тую.
Падзяліў яе на часткі:
“Выбірай любую!”




Падзялiцца: