Пахвала князю Вітаўту ("Песня пра зубра")

Панегірычны твор 1430 г.

Урывак з паэмы беларускага паэта Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” (“Carmen de statura feritate ac venatione bisontis»”, 1523 г.), напісанай на лацінскай мове. Асновай паслужыў твор "Пахвала Вітаўту" – помнік беларускай панегірычнай прозы XV ст., які быў створаны ў 1430 г. у Смаленску ў асяроддзі мясцовага епіскапа Герасіма, гарачага прыхільніка аб’яднаўчай палітыкі князя Вітаўта.
Пераклад з лацінскай - Зм. Сасноўскі.

1. Вітольд валадару Вялікай Літвы абшару
Здолеў у ваяраў спрытнасць ратную трымаць.
За вітольдава княжэнне расквітнеў час узвышэння,
Меўся збройныя сяленні па Літве набудаваць.

2. Між вайной літвіны гартавалі моц краіны,
Дужалі дружыны ў аблавах на зуброў.
Новых вояў рыхтуючы везлі рэкрутаў у пушчу,
Каб асілкаў дзікіх б’ючы, узмужнелі між звяроў.

3. Волаты ў паходах жылі ў бітвах і нягодах,
Моцны назаўсёды дух рыцэрства не слабеў.
Вітольд войскам быў усцешны як Літвы кароль належны,
Ставіў меч свой на памежжы, вораг каб прайсці ня смеў.