Песня а князю Вітаўце

Песня XV ст., музыка народная − запісаная ў экспедыцыі. Песня захоўваецца ў архіве Зінкевіча ў Вільні. Словы нязначна апрацаваныя В. Ластоўскім.

1. Едзе Вітаўт па вуліцы,
За ім нясуць дзве шабліцы

REF Слаўся князь Вітаўт

Гаспадар на Літве!

2. Шаблі літы, злотам біты,
У яшчар-скуру апавіты.
REF

3. Адна шабля для спадара
Друга шабля на татара.
REF

4. Стануў Вітаўт прад кашовым,
Бліснуў ў сонцы шабляй новай.
REF

5. Стукнуў-грукнуў у падковы
Гэй шыхтуйся пан кашовы!
REF

6. Гэй шыхтуйся збройна, жвава
Дзе йдзе бітвы слаўна справа.
REF

7. Гукнуў кош ды з самапалаў
З сямі/пятых ад запалаў.
REF

8. Крыкнуў: "Слава, слаўны княжа
Вораг ў полі косцю ляжа!"
REF