Ружа-кветка

Беларуская народная песня.

1. Як вазьму я ружу кветку
Ды пушчу на воду,
Плыві-плыві ружа кветка
Да самога броду.

2. Плыла-плыла ружа кветка
Ды стала круціцца.
Выйшла маці воду браці
Пачала дзівіцца.

3. Ой, ты мая ружа кветка
Чаму ж ты завяла,
Пэўна доўга ты дзіцятка
На вадзе ляжала.

4. Ўзяла маці ружу кветку
Палажыла ў хаце.
Ды як гляне ‒ ўспамінае
Аб сваім дзіцяці.

5. Паўтор 1.