Сем радасцяў

“Сем радасцяў” (Los set gotxs) – рэлігійная песня са зборніка 14 ст. “Llibre Vermell de Montserrat” (Чырвоная кніга бенедыктынскага кляштара Мансэрат, Каталонія). Песня прысвечана Дзеве Марыі. Паводле анатацыі, калі гучала гэтая песня, выконваўся колавы танец. Пераклад з латыні Змітра Сасноўскага.

 

1. Сем вялікіх радасцяў
З весялосцю апяваем.
Спеў для Панны загучаў,
Мы Марыю ўслаўляем.

Прыпеў:
Дабрачынна Пані Марыя,
Дбае Госпад аб Табе няспынна.

2. Нарадзіўся Божы Сын,
Маці была бездакорнай,
Шлі з Усходу тры цары,
Імі кіравалі зоры.

Прыпеў.

3. Гора Маці заліло,
Улюбёны Сын забіты.
Першай да Яе прыйшоў
Уваскрослы Езус Хрыстус.

Прыпеў.


 



Падзялiцца: