Слова пахвальнае Георгію

Духоўны твор кан. XIV – пач. XV стст.
Урывак са "Слова пахвальнага Георгію" выкарыстаны паводле Анталогіі беларускай паэзіі (Т. 1. Мн., 1993). Транскрыпцыя беларускай фанетыкі праз напісанне выканана З.Сасноўскім.
Георгій Пераможца, якому прысвечана "Слова пахвальнае" – заступнік вояў, таму не выключана, што пахвала-малітва Георгію магла чытацца перад бітвамі беларускімі рыцарамі.

Георгій, ва бранех святлейшы храборнік!
На землю храборскі таго нізвержэ
і ўсю яго супастатную сілу убежаці сатвары
І се ні шчытом, ні копьем, ні бронямі, ні шлемом
но назем целам і знаменьем крэста!
О сіла крэста!
Аружые вапалчаюцца, мечэве абнажаюцца
агонь прэціць, кола дерзаець.
Скары агнём ізвараемы суць,
ўсё воінства ва подвізе есць –
інага цела са знаменьем крэсным ўся
прэпабеждаець!
Георгій, іжэ ў мучэніцэх светлы!
Георгій, ва бранех святлейшы храборнік!



Падзялiцца: