Спявалі ўланы

Народная балада XVII − XVIII стст.
Словы і музыка народныя − са зборніка БНТ Сацыяльна-бытавыя песні (Мн., 1987). Фальклорным метадам кантамінацыі ў тэксце складзены сюжэты і вобразы песняў "Спявалі ўланы", "Як па нашых палях", "Сын на вайну сабіраўся", "У чыстым полі", "Эх ты поле маё". Кантамінацыю і адаптацыю тэкста да мелодыі выканана З. Сасноўскім.
Тэкст утрымлівае архаічныя міфічныя вобразы: конь, сокал, воран, трэцяе поле; а таксама трагічна-пабытовыя вобразы: ажаніла куля, абвянчала шабля. Згадванне ўланаў, як роду войск, дазваляе датаваць песню XVII − XVIII стст.


1.Спявалі уланы 
З паходу ідучы,
З паходу ідучы
Ды маршыруючы

7.Ўся моцна галова
Яго пабітая
Ўся моцна ягона
Грудзь паколатая
2.У правай ручэньцы
Ды коняў вядучы
А з левага боку
Ды шаблі нясучы

8.У правай ды руцэ
Каня свайго дзяржыць
У левай ды руцэ
Ў яго сокал сядзіць

3.За імі ды войска
Як мак, як мак цвіце
За імі ды кулі
Як дождж, як дождж ідзе

9.Ля галавы воран
Ды воран там крача
Ў нагах ды ягоных
Ўсё сівы конь скача

4.За імі ды стрэльбы
Усе зараджалі
Даляталі кулі,
Але іх міналі

10.Пайдзі ж ты мой коню
Да маёй староны
Скажы ж ты мой коню 
Айцу й маці маёй

5.Ехалі ўсё поле
А потым другое
На трэцяе поле
Заезджаное.

11.Скажы толькі коню
Не ранены ляжу
А скажы ж мой коню
Што жанаты хаджу

6.Жаўнер у тым полі 
Паранены ляжыць
Паранены ляжыць
Ды востры меч дзяржыць

12.Мяне ажаніла
Ды куля быстрая
Мяне абвянчала 
Ды шабля вострая

 

 

 

 

 

 

 

 























Падзялiцца: