У адваротны шлях

Французкі вірэле 14 ст. пра вяртанне хлопца з далёкіх краінаў да сваёй каханай, пра пакуты расставання і спадзевы на хуткае спатканне. Аўтар музыкі і тэксту Гіём дэ Машо. Пераклад на беларускую Змітра Сасноўскага.

1. У адваротны шлях ізноў
Я звар’яцела ірваўся,
Да каханай панны маёй
Я здалёк вяртаўся.

Прыпеў:
Божа, я палаю ўвесь,
Апантана прагну да яе,
Ад пачуццяў квітнее Сусвет.

2. Як білася мая душа
І крычала ў пакутах,
Любы вобраз узрушаў,
Разбягаўся смутак.

Прыпеў.

3. Я зноў прыгадваю яе
І штодзень, і штоночы,
Полымя ахінае мяне,
Сэрца выйсці хоча.

Прыпеў.


 



Падзялiцца: