Навіны
06.10.2015

Pink Floyd by Стары Ольса (відэа)

"Стары Ольса" прэзентуе новы музычны сюрпрыз у межах праекта тэлеканала АНТ "Легенды. Live" .

Пасля поспеху медывальных кавераў на Metallica, Deep Purple, Red Hot Chili Peppers і The Beatles, якія вызвалі вялікую цікавасць як беларускай, так і замежнай публікі, гурт узяўся за наступны эксперымент. Гэтым разам музыкі выканалі адзін з вядомых хітоў легендарнага брытанскага гурта Pink Floyd. Наколькі атрымалася ўдала і цікава, вырашаць вам.