Бліжэйшыя канцэрты гурта ў лютым

Бліжэйшыя канцэрты гурта ў лютым

Цягам бліжэйшых двух тыдняў адбудуцца канцэрты гурта ў Брэсце і Мінску.


20 лютага, 19.30 - Брэст
. Канцэрт пройдзе ў межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.
Гурт выканае лепшыя песні, старадаўнія танцы з інтэрактыўным майстар-класам, сярэднявечныя еўрапейскія хіты, улюбёныя кампазіцыі, а таксама некаторыя каверы на вядомыя рок-кампазіцыі!

Канцэрт адбудзецца ў ТТ "Фантазія" (Брэст, вул. Сікорскага, 76).

Квіткі можна набыць тут:
- ГЦ Нікольскі, пав. 236
- онлайн на bezkassira.by

Кошт: 60 000 - 120 000.

Падчас канцэрта можна будзе набыць дыскі гурта, кнігі па музычнай культуры Беларусі (!), паштоўкі, цішоткі і інш. Пасля канцэрта запланавана фота- і аўтографсесія з музыкамі!

Суполка мерапрыемства ў сацсетках: ВКонтактеFacebook




26 лютага, 19.00
 - Мінск. Адмысловы вечар камернай музыкі "Лютневая музыка Вялікага Княства" у Доме-музеі Ваньковічаў (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а). 

Пад час выступа прагучаць творы вядомых кампазітараў-лютністаў 16-17 стст. Лютня - струнны шчыпковы інструмент, вядомы на Беларусі з 15 ст. і найбольш папулярны ў 16 ст.
Вы даведаецеся гісторыю інструмента і пачуеце музыку, якая гучала пры каралеўскіх дварах, у замках, палацах і маёнтках Вялікага Княства Літоўскага.

Выканаўцы: 

Ілля Кубліцкі
 (лютня)
Алесь Чумакоў (рэбек, гуслі, вакал)
Марыя Шарый (флейты)
Аляксей Войцех (барабаны, перкусія)

У праграме: творы В. Длугарая, В. Бакфарка, Дж. Доўленда і інш.

Квіткі можна набыць у касе музея (Мінск, Інтэрнацыянальная, 33 а). Кошт: 60 000 

Суполка мерапрыемства ў сацсетках: ВКонтактеFacebook




Падзялiцца: