Стары Ольса на буйных фестывалях Беларусі ў чэрвені

Стары Ольса на буйных фестывалях Беларусі ў чэрвені

У чэрвені гурт выступіць на трох вялікіх фестывалях Беларусі!


18/06/2016, "ЭПОХА РЫЦАРСТВА-2016"
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі. 
Музей архітэктуры і быта "Строчыцы" (в. Азярцо, Мінскі р-н).

У праграме фестывалю: відовішчныя спаборніцтвы закутых у сапраўдныя даспехі рыцараў, масавыя баі (бугурты) пешых рыцараў, турнір конных рыцараў, турнір сярэднявечных лучнікаў, выступ музыкаў, якія граюць на старадаўніх інструментах, сапраўдны рыцарскі лагер, рамеснікі, якія гандлююць дзіўнымі сувенірамі, катанне на конях, а таксама мноства іншых сюрпрызаў і незвычайных забаў для гасцей мерапрыемства!

Старонка фестывалю ў сацыяльных сетках: ВКонтакте


25/06/2016, "РЫЦАРЫ ДАРОГ"
Штогадовы пейнтбольны мотараут.
База клуба B-ZONE (г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.).

У праграме мерапрыемства: 
★ мотакемпінг
★ вялікая сцэнарная гульня ў пейнтбол
★ рок-канцэрт
★ забаўляльная праграма
★ конкурсы
★ паказальныя выступленні
★ выязны гандаль, ахаладжальнымі напоямі, грыль-меню, амерыканская кухня (бургеры, Хотдог) і г.д.

Старонка фестывалю ў сацыяльных сетках: ВКонтакте


26/06/2016, "КУПАЛЬСКАЕ КОЛА-2016"

Загарадны комплекс "Камарова" (Мінскі р-н).

Фестываль прысвечаны старажытнаму народнаму святу — Купаллю, прымяркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. Купалле авеяна легендамі і міфамі, у яго абрадах цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і хрысціянскія традыцыі, вераванні нашых продкаў.

Старонкі фестывалю: kupalskajekola.comВКонтактеFacebook


Падзялiцца: