Навіны
29.05.2015

Стары Ольса з вялікім канцэртам на Дударскім Фэсце-2015

30 траўня, музейна комплекс Дудуткі.

30 траўня 2015 г. пройдзе Дударскі Фэст-2015, у межах якога САРЫ ОЛЬСА адыграе вялікі канцэрт.

У праграме фестываля навукова-практычная канферэнцыя, майстар-клас па ігры на дудзе, майстар-клас па народных танцах, беларуская кухня, а таксама выступы гуртоў Lity Taler, Pawa, Kapela Dudziarzy Wielkopolskich (Польшча), танцавальная падтрымка - Фламея, Street theatre Vir.

Праграма фестывалю:

11:00-15:00 - Канферэнцыя "Захаванне дударскай традыцыі Прыбалтыйскага рэгіёну Еўропы".

Даклады:
Алесь Чумакоў "Рэстаўрацыя знешняга выгляду брутальнай сялянскай дуды".
Зміцер Сасноўскі “Настройка дудаў пры актыўным карыстанні”.
Алесь Лось “Беларуская дуда: традыцыя і неатрадыцыя”.
Дзяніс Сухі “Фарміраванне эталоннага тыпу дуды на падставе этнаграфічных звестак”.
Тодар Кашкурэвіч “Дуда і міф”.
Алесь Сурба “Перыядызацыя адраджэння вырабу беларускіх дудаў”.
Сяржук Чубрык “Месца дуды ў традыцыйнай культуры”.

Канцэрт: 16:00-21:00
16:00-16:30 – Аксана і Андрэй Мароз
16:30-17:30 – “Літы Талер” + “Фламея”-“ВІР”
17:30-19:00 –”Стары Ольса” + “Фламея”-“ВІР”
19:00-20:00 – “Капэла Дудзяжы велькапольскіх”
20:00-21:00 – “ПАВА” + “Фламея”-“ВІР”

Музейны комплекс "Дудутки" (Беларусь, Мінская вобл., Пухавіцкі р-н)