Навіны
13.08.2017

Новы альбом і гастролі ў ЗША

"Стары Ольса" запісалі новы альбом і праз тыдзень выпраўляюцца ў трэці тур па ЗША.

“Вада, хмель і солад” - не проста новы альбом, гэта грунтоўная праца цягам апошніх некалькіх год. Воляй лёсу, розных сустрэчаў і знаходак збіраўся матэрыял для гэтага альбома, апрацоўваўся і выкрышталізоўваўся падчас канцэртаў. І ўрэшце запісаны ў студыі.

Застолле - гэта мастацтва! Высакароднасць стасункаў, шчырыя сябры, узнёслы настрой, сумесныя спевы і танцы, выбрыкі і прыгоды, цудоўныя краявіды і вогнішча, смаката на вугельчыках і старадаўняе ПІТВО! Нашы продкі былі вельмі здатныя да застолляў, мелі добры густ і імпэт да іх. Вада, хмель і солад - тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і любімага ўсімі напою - піва, якое аб’ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты.
“Вада, хмель і солад” - спроба аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво.

Прэзентацыя альбома адбудзецца падчас трэцяга тура гурта ў ЗША і 19 лістапада ў Мінску ў Палацы прафсаюзаў.
 
Квіткі: ticketpro.by, kvitki.by, каса Палаца прафсаюзаў
Даведкі: (44) 5517706, (29) 8517706
Падзея ў сацсетках: ВК, FB
 
C 23 жніўня па 23 кастрычніка адбудзецца трэці амерыканскі гастрольны тур гурта. Гэтым разам "Стары Ольса" выступіць у 15 штатах ад заходняга да ўсходняга ўзбярэжжа на розных фестывалях, а таксама з сольнымі канцэртамі. Як і ў папярэдніх турах група будзе весці дзённік свайго падарожжа ў сацыяльных сетках. Калі вам цікава, што такое амерыканскія гастролі, падрабязнасці жыцця на колах, на сцэне і за кулісамі, падпісвайцеся на #СтарыОльсаUSA: ВКонтакте, Facebook, Instagram.
 
Графік тура:

Aug 24 - Provo, UT, Provo Food Truck Round Up. Facebook
Aug 25-26 - Utah Renaissance Fair. Facebook
Aug 27 - Littleton, CO, Ukranian Festival, Clement Park. Fecebook
Aug 30 - Omaha, NE, 402 Arts Collective
Sept 02-04 - Minnesota Renaissance Festival. Facebook
Sept 07 - Minneapolis, MN, Museum of Russian Art. Tickets, Facebook
Sept 08 - La Crosse, WI, Warehouse. Tickets, Facebook
Sept 09-10 - Minnesota Renaissance Festival. Facebook
Sept 13 - Brooklin, NY, St Cyril of Turau Cathedral. Tickets, Facebook
Sept 15 - Columbia, MD, Abiding Savior Lutheran Church. Facebook
Sept 16-17 - Maryland Renaissance Festival. Facebook
Sept 18 - Baltimore, MD, Facebook
Sept 20 - Lehighton, PA, Ukranian Homestead. Facebook
Sept 21 - Greenbelt, MD, New Deal Cafe. Facebook
Sept 22 - Laurel, MD, Emmanuel United Methodist Church. Facebook
Sept 23-24 - Maryland Renaissance Festival. Facebook
Sept 26 - Washington DC, House Concert in Adelphi, MD. Facebook
Sept 27 - Akron, OH, Empire Concert Club. Facebook
Sept 29-Oct 01 - Sioux City, IA, Riverssance Festival. Facebook
Oct 3 - Chicago, IL, University of Chicago
Oct 5 - Urban, IL, University of Illinois
Oct 07-08 - Saint Louis, MO, St.Louis Renaissance Festival. Facebook
Oct 13 - Ashland, OR, Oregon Shakespeare Festival. Facebook
Oct 15 - Salem, OR, Chemeketa College
Oct 18 - Tacoma, WA. Facebook
Oct 21 – Seattle, WA, Seattle Public Library
Oct 22 - Redding, CA (TBA)
Oct 23 - San Francisco, CA, SF Public Library

Калі вы жывеце ў ЗША ў адным з гэтых штатаў і гарадоў, абавязкова наведайце жывы канцэрт, вам спадабаецца!