Альбом "Кола рыцэрска" і канцэрты гурта ў красавіку!

Альбом "Кола рыцэрска" і канцэрты гурта ў красавіку!

2016 год для гурта распачаўся поспехам і вірам творчага жыцця!

27 сакавіка паспяхова завершылася кампанія па сбору сродкаў на альбом рок-кавераў у сярэднявечным стылі на сусветнавядомай краўндфандынгавай платформе Kickstarter! За 30 дзён гурт падтрымалі 1037 спонсараў з усяго свету, і было сабрана $29,890! У топ-5 краінаў, якія спрычынілся да новага альбому гурта, на першым месцы ЗША, потым ідуць Вялікабрытанія, Беларусь, Аўстралія і Канада. Сабраныя грошы пойдуць на запіс альбома «Medieval Classic Rock» з бонусамі, а таксама на тур па Амерыцы, які пройдзе ў жніўні-верасні гэтага года.

Паралельна Kickstarter кампаніі гурт падрыхтаваў да выдання новы канцэртны альбом "Кола рыцэрска", куды ўвайшлі новыя кампазіцыі з рэпертуару гурта. Канцэртны запіс быў зроблены вядомым гукааператарам Анатолем Шаўцовым (студыя DP-records) ў лістападзе 2015 года падчас канцэрта ў Гомелі і быў прысвечаны гераічнаму эпасу Вялікага Княства Літоўскага.

Калісьці ў 2004 годзе "Стары Ольса" выдаў свой першы канцэртнік пад назвай “Шлях”. На думку многіх, ён і дагэтуль вабіць сваёй простасцю і нязмушанай свежасцю. У 2005 годзе на піку папулярнасці сярэднявечных дыскатэк выйшаў другі жывы альбом “Сярэднявечная дыскатэка”. З тых часоў шмат змянілася: дадаліся інструменты, з'явіліся новыя музыкі, павялічыўся рэпертуар.

Чаму канцэртны? Вельмі часта прыхільнікі і музычныя крытыкі выказваюць меркаванне, што музыку гурта патрэбна слухаць ужывую. У чым сакрэт? Адпаведная эпохам вопратка, выгляд і жывое гучанне інструментаў, сапраўдныя шчырыя эмоцыі і непаўторны настрой! А таксама, у адрозненне ад студыйных, канцэртны альбом дае магчымасць пачуць “вітаміны” жывога гучання, характэрныя толькі для сцэнічнага выканання! Гэтыя асаблівыя рысы гурта і прывабліваюць слухачоў.

Прэзентацыя альбома "Кола рыцэрска" адбудзецца 15 красавіка ў Мінску, а 17 красавіка - ў Гродна.

На канцэрце будуць выкананыя ўсе кампазіцыі з новага альбома і любімыя творы. Разняволеная атмасфера весялосці і сяброўскае кола перанясуць вас у эпоху рыцарства. А таксама будзе магчымасць набыць свежанькі, з пахам друкарні дыск!


15 красавіка - Мінск, Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а), 19.00

Квіткі: kvitki.byticketpro.byafisha.bycard.by
касы горада
пераход ст.м. Кастрычніцкая і ст.м. Я.Коласа

Інфалінія: (044) 551-77-06, (029) 551-77-06

Старонка канцэрта ў сацсетках: ВКFacebook 

17 красавікаГродна, Цэнтр культуры (вул. Дзяржынскага, 1), 19.00

Квіткі: касы Цэнтра культуры

Інфалінія: +37533 321 35 70, (0152) 74-17-78

Старонка канцэрта ў сацсетках: ВКонтакте

23 красавіка - Даўгаўпілс (Латвія), фолк-фестываль,  kultura.daugavpils.lv

24 красавіка - Рыга (Латвія), фолк-клуб "Ala Pagrabs" (Peldu iela 19), 20.00, уваход вольны!


А напярэдадні прэзентацыі ў Мінску адбудзецца аўтографсесія ў нефармальных зносінах “ОЛЬСА-BEER-ПАЦІ" ў бары Beer&Wine (Мінск, Кульман, 9) а 19-й гадзіне. Запрашаем усіх адзначыць поспехі гурта разам!

"Мы прагнем блізкага стасавання і кантактных зносінаў. Мы хочам сустрэцца з тымі, каму падабаецца нашая музыка, распавесці жарты, за куфлем добрага піва адказаць на пытанні ўсіх цікаўных, паціснуць лапы і пацалаваць ручкі, пасмяяцца і паабдымацца!) Мы шчыра ўдзячны аматарам нашай творчасці і хочам пабыць у вашай найпрыемнейшай кампаніі! Мы нечага вартыя толькі з вашай падтрымкай! Будзем вельмі радыя спаткацца. Без праграмы і афіцыёза! І каб журналісты не адчувалі адказнасці за свае рэпартажы, а пабылі жывымі і таварыскімі людзьмі!

Мінуючы ўсе гады на сцэне мы саспелі да новай версіі сустрэч – незаклапочаная прэс-вечарына ў прыемным пабе З СУМЕСНЫМІ ЗДЫМКАМІ, АЎТОГРАФАМІ І РАЗМОВАМІ ПРА ШТО ЗАЎГОДНА!"


Фота: Дзяніс Ліхалап



Падзялiцца: