Навіны
02.11.2015

Стары Ольса ў эфіры радыё Беларусь (аўдыа)

Напярэдадні сольных канцэртаў гурт завітаў у студыю міжнароднага радыё "Беларусь".

Алесь Чумакоў і Марыя Шарый распавялі для праграмы "Музыкальный магазин" пра жыццё гурта і яго творчасць, праекты, планы і розныя гісторыйкі.

Калі Вы маеце свае пытанні да музыкаў альбо хочаце абмеркаваць тую ці іншую тэму, пішыце сюды: staryolsa.official@gmail.com, асобны топік у Вконтакте.

15 лістапада адбудзецца канцэрт у Мінску, а 27 лістапада - у Гомелі.