Навіны
22.06.2015

Сустрэчы са Змітром Сасноўскім у Оршы і Віцебску

26 чэрвеня ў Оршы і 27 чэрвеня ў Віцебску адбудзецца лекцыя Змітра Сасноўскага “Гісторыя беларускай музычнай культуры” з дэманстрацыяй і граннем на старадаўніх інструментах, паказам ілюстрацыйных матэрыялаў па музыцы Вялікага Княства Літоўскага.

Зміцер Сасноўскі – не толькі лідар гурта “Стары Ольса”, але яшчэ і аўтар чатырох кніг па гісторыі беларускай музыкі, прадусар “Дударскага фэсту”, актыўны дзеяч у сферы медывальнай культуры і асоба кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Падчас сустрэчы можна набыць кнігі аўтара.

Сустрэча ў Оршы адбудзецца ў межах кампаніі ОМОО "Звяз" "Мы аршанцы, мы беларусы" па адрасе: вул. Чырвонаармейская, 13.
Пачатак: 18.00.

Суполка аршанскай сустрэчы ў ВК

Сустрэча ў Віцебску адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Дня горада Віцебска па адрасе: вул. Чайкоўскага, 3, УК "Залатое кола г. Віцебска "Дзвіна".
Пачатак: 18.00

Суполка віцебскай сустрэчы ў ВК