Тэлездымкі! Запрашаем гледачоў!

Тэлездымкі! Запрашаем гледачоў!

24 лістапада ў Мінску адбудуцца здымкі выпуску Belsat Music Live Premium з гуртом СТАРЫ ОЛЬСА.

Тэлепраект «Belsat Music Live» ставіць за мэту паказаць усё багацце сучаснай беларускай музыкі. У якасці гасцей запрашаюцца найбольш цікавыя і арыгінальныя беларускія гурты розных стыляў. Здымкі #BMLPremium адбываюцца з гледачамі. Таму гэта ваш шанец патрапіць на канцэрт любімага гурта, паназіраць і паўдзельнічаць у сапраўдным тэлепраекце, паглядзець на гурт максімальна блізка і пачуць інтэрв'ю з музыкамі першымі!

КАЛІ ВЫ адданы прыхільнік творчасці гурта Стары Ольса, не баіцеся відэакамераў і не хаваеце свае эмоцыі, запрашаем да ўдзелу ў здымках. Дрэс-коду няма, але сярэднявечныя строі альбо цішоткі гурта вітаюцца!

ДЛЯ ЎДЗЕЛУ запоўніце заяўку.



УВАГА! Здымкі будуць адбывацца ў Мінску ў нядзелю 24 лістапада з 19:30 да 22:00. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да чацвярга 21.11 да 23:59. Месцы абмежаваныя. Удзел бясплатны. Любы ўзрост is welcome) Дадатковая інфармацыя будзе адпраўлена на Вашу актульную электронную пошту, пазначаную ў заяўцы.

ДА СУСТРЭЧЫ!

Cтары Ольса ў Belsat Music Live, 2017


Падзялiцца: