Навіны
06.11.2016

У ЗША выйшаў альбом Medieval Classic Rock

На адкрытай сустрэчы з прыхільнікамі творчасці і журналістамі ў Мінску музыкі распавялі пра альбом і тур у ЗША.

Гурту Стары Ольса 17 год. Доўгае і адданне служэнне гістарычнай музыцы, шмат доследаў, пошукаў і вывучэння традыцый. 10 паўнавартасных альбомаў. І вось раптам прапанова аднаго з тэлешоў выканаць баладу "One" Metallica. Потым 2 мільёны праглядаў у YouTube. Новыя прапановы і новыя шоў. Лісты з усяго свету з просьбамі выканаць на старых інструментах іншыя легенды рока. Выбар твораў праз галасаванне ў інтэрнэце. Збор сродкаў на запіс і выданне альбома праз краўдфандынг, прэзентацыя ў Сан-Францыска.

Medieval Classic Rock - гэта новае жыццё старых мелодый, пераствораных на незвычайных інструментах, што няўмольна прыводзіць да ўзнікнення новых эмоцый і новай "старой" энергетыкі.
 
Прэзентацыі альбома адбудуцца 20 лістапада ў Мінску (ДК МАЗ, 19:00) і 26 лістапада ў Гомелі (ГЦК, Ірынінская, 16). Падрабязная інфармацыя ў раздзеле "Канцэрты".
 
Больш падрабязна пра альбом у інтэрв'ю з удзельніцай гурта Марыяй Шарый у эфіры Першага канала Беларускага радыё.

Як прайшла адкрытая сустрэча з гуртом глядзіце ў фотаальбоме сустрэчы.
 
А таксама кароткае відэа пра тое, як ствараўся альбом.
 
 
Шчыра дзякуем людзям з усяго свету, якія падтрымалі гэты альбом!

Для праслухоўвання і ў продажы альбом даступны на сэрвісе Bandcamp.