«СТАРЫ ОЛЬСА» НА NICKELODEON І BELSAT MUSIC LIVE (ВІДЭА)

«СТАРЫ ОЛЬСА» НА NICKELODEON І BELSAT MUSIC LIVE (ВІДЭА)

На амэрыканскім тэлеканале выйшла тэлешоў з удзелам беларускага гурту. Тым часам музыкі рыхтуюцца да другога туру па ЗША.

«Стары Ольса» другі раз у сваёй гісторыі выпраўляецца за акіян: з 1 сакавіка да 5 красавіка музыкі даюць канцэрты ў Амэрыцы. Гэтым разам яны выступяць у асноўным у штаце Тэхас. Іх музыку пачуюць на адным з найбуйнейшых фэстаў сьвету «South by Southwest Music» і на фэсьце «Sherwood Forest Fair». Прычым на апошнім заплянавана ажно 5 выступаў, кожны ўік-энд. Таксама гурт зайграе ў Сан-Антоніё, Даласе, Х’юстане, некалькі канцэртаў дасьць на радыё.

У студзені на амэрыканскім тэлеканале Nickelodeon адбылася прэм’ера тэлешоў «Jagger Eatons Mega Life» з удзелам беларускай каманды. «Ольсы» вучаць старадаўнім танцам вядоўцу, амэрыканскую зорку скэйтборду Джагера Ітана (на фота ў цэнтры).  Праграма даступная толькі для падпісантаў. Tuzin.fm з дазволу тэлеканалу Nickelodeon зьмяшчае эпізод са здымак.


А ўжо ў гэтую суботу «Стары Ольса» узяў ўдзел у беларускім музычным тэлешоў Belsat Music Live. 


Перад ад’ездам у Амэрыку адбудзецца канцэрт у Берасці 25 лютага. А па вяртаньні з туру музыкі дадуць канцэрт у Менску 8 красавіка ў межах «Дударскага фэсту».

Tuzin.fm


Падзялiцца: