Гуслі

Крылападобныя гуслі − струнны шчыпковы інструмент, акрамя асноўнага корпуса мае дадатковы рэзанатар − акрылак/крыло. Упершыню згадваецца на Беларусі ў ХІІ ст. у працах Кірылы Тураўскага.


Лірападобныя гуслі альбо гуслі з ігравым акном - нашчадак паўночных лірападобных інструментаў, пераходны інструмент паміж гуслямі і лірай. Канструкцыйна (веер струн, калковы шэраг, струнатрымальнік, рэзанатар) і па гучанню ў роўнай ступені адпавядае і ліры, і гуслям, але па рэпертуары і тэхнікам грання, якія прапаноўвае В. І. Паветкін, інструмент цалкам адпавядае гуслям. Археолагі знаходзяць такія інструменты ў слаях XI—XIII стст.: Гданьск і Аполе ў Польшчы, Ноўгарад у Расіі. Усе гэтыя гарады стаяць на буйных водных гандлёвых шляхах.

Паўночны старадаўні лірападобны інструмент

Гуслі з ігравым акном з Наўгародскіх раскопак, XIII ст.
Як лічыць даследчык і майстра гусляў Алесь Чумакоў, у Беларусі такія гуслі хутчэй за ўсё былі. Прамых указанняў на гэта няма, але ёсць ускосныя. Першыя згадкі пра гуслі на беларускіх землях датуюцца XII ст. у працах Кірылы Тураўскага. Гэта маглі быць альбо гуслі шлемападобныя, альбо з ігравым акном. Па аналогіі з Ноўгарадам, Аполем, Гданьскам у Беларусі гэта маглі быць гарады на берагах суднаходных рэк, гандлёвых шляхах: Днепр, Заходняя Дзвіна, Прыпяць, Нёман, Буг. Археалагічныя знаходкі калкоў струнных інструментаў у Гродна (на Нёмане) і Пінску (на Прыпяці) даюць пацверджанне гэтай гіпотэзе.
Больш цікавостак пра гісторыю гусляў на беларускіх землях у дакументальным фільме Змітра Сасноўскага "Старыя інструменты Беларусі" (40:03). Фільм на беларускай мове з рускімі субтытрамі. Каб уключыць субтытры, націсніце на адпаведны значок на відэа.
Калі вы хочаце набыць гуслі і навучыцца на іх іграць, напішыце нам: staryolsa.official@gmail.com з пазнакай "Гуслі".